№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Літаратурная прэмія часопіса "ПрайдзіСвет" для перакладчыкаў (2011)

27 чэрвеня 2012

Літаратурная прэмія часопіса

27 чэрвеня 2012 года адбылася цырымонія абвяшчэння і ўзнагароджання пераможцаў і фіналістаў прэміі часопіса “ПрайдзіСвет” за найлепшы пераклад у 2011 годзе. Імі сталі Алеся Башарымава (Проза), Марыя Мартысевіч (Паэзія) і Антон Францішак Брыль (ПрайдзіСвет).

 

 

У якасці ўзнагароды пераможцы прэміі атрымалі статуэткі аўтарства Людмілы Скітовіч. І лаўрэаты, і фіналісты былі ўганараваныя памятнымі дыпломамі.

 

 

 

Цалкам спіс прэтэндэнтаў на прэмію выглядаў наступным чынам:

 

Проза

 

1. Альгерд Бахарэвіч: Шміт, Катрын. Ты не памрэш: раман / пер. Альгерда Бахарэвіча. — Мінск: “Макбел”, 2011.

2. Алеся Башарымава: Янсан, Тувэ. Капялюш чарадзея / пер. Алесі Башарымавай. — Мінск: Зміцер Колас, 2011.

3. Марына Шода: Мілаш, Чэслаў. Родная Еўропа / пер. Марыны Шоды. — Мінск: І. П. Логвінаў, 2011.

4. Сяргей Шупа: “Сараеўскае Мальбара” Міленкі Ергавіча, ARCHE-Пачатак: Уяўляючы Балканы. 2011, №4.

 

Паэзія

 

1. Марыя Мартысевіч: пераклады з кнігі “Амбасада” (Амбасада: вершы свае і чужыя. — Мінск, “Кнігазбор”, 2011), “Нябожчыкі дамовіліся маўчаць” Веньяміна Блажэннага (“ПрайдзіСвет” №8).

2. Вальжына Морт: “На танцах у Адэсе” Іллі Камінскі (“Дзеяслоў” №53).

3. Дзмітры Плакс: Фростэнсан, Катарына. Чыстая краіна: вершы / пер. Дзмітрыя Плакса. — Мінск: “Медысонт”, 2011 (серыя “Бібліятэчка Дзеяслова”).

 

ПрайдзіСвет

 

1. Сяргей Балахонаў: “Вар’яцкі год” Мікіты Славінскага (“ПрайдзіСвет” №8).

2. Антон Францішак Брыль: паэзія з польскай і лаціны (Францішак Дыянізі Князьнін, Юльян Урсын Нямцэвіч, Антоні Эдвард Адынец, Гай Валерый Катул).

3. Кірыл Карлюк: Лісты Купідона: Багуслаў да Ганны Марыі Радзівіл.

4. Ігар Скрыпка: “Мараход” Ежы Шаняўскага (п’еса).

5. Андрэй Стэфановіч: паэзія з ангельскай і французскай (Рэд'ярд Кіплінг, Сулейман Дыяманка, Эрнэст Сава).

6. Анка Упала: “Рэч Мялешкі, кашталяна Смаленскага, на засяданіі правіцельства ў Варшаве ў 1589 гаду”.

 

Адборам найлепшых перакладных твораў займалася прафесійнае журы, у якое ўвайшлі: перакладчык і выкладчык Марына Казлоўская, перакладчык і сябра рады часопіса “ПрайдзіСвет” Кацярына Маціеўская, пісьменнік, рэдактар часопіса “Дзеяслоў”, старшыня СБП Барыс Пятровіч, перакладчык і выкладчык Сяргей Сматрычэнка, кандыдат філалагічных навук і літаратуразнаўца Аляксандр Фядута, паэт, перакладчык і старшыня Беларускага ПЭН-Цэнтра Андрэй Хадановіч, перакладчык і сябра рады часопіса “ПрайдзіСвет” Ганна Янкута.

Чытайце таксама

1396