№17: Гульня ў гарады

№17: Гульня ў гарады

У новым, сямнаццатым, нумары мы спрабуем паглядзець, якімі бачаць свае гарады нашы сучаснікі і аднадумцы, пісьменнікі і пісьменніцы ХХІ стагоддзя.

Чытаць далей

Першы конкурс часопіса "ПрайдзіСвет"

25 кастрычніка 2009

Першы конкурс часопіса

Конкурс быў прымеркаваны да выхаду другога нумару, прысвечанага літаратуры мадэрнізму, скончаны. Агулам на конкурс было даслана 24 пераклады. З вердыктам журы – перакладнікаў Андрэя Хадановіча, Марыйкі Мартысевіч і Сяргея Сматрычэнкі – і заўвагамі рэдакцыі (пераважна тэхнічнымі) можна пазнаёміцца ў нас на форуме ў адпаведных тэмах. Рашэнне пра друкаванне конкурсных перакладаў прымалася рэдакцыяй на падставе рэкамендацыяў журы, падсумоўваючы і выводзячы сярэдняе арыфметычнае . Адны пераклады суддзі прапускалі ў друк без дадатковых заўвагаў, іншыя – з рэкамендацыямі іх дапрацаваць. У апошнім выпадку пераклады будуць надрукаваныя, калі перакладнікі дапрацуюць вершы ў адпаведнасці з заўвагамі. Часу – тыдзень, да 14 верасня.

 

Сярод усіх перакладаў, прапушчаных у друк , суддзі таксама вызначылі фаварытаў. У выніку падсумавання балаў першыя тры месцы занялі перакладнікі:

 
1 месца: Андрэй Стэфановіч (stef):
“Ларэлея” Гіёма Апалінэра – з французскай,
санэт Фэрнанду Пэсоа – з ангельскай,
санэт Мілана Ракіча – з сербскай;
2 месца: Cliges:
“Аднастайнасць” Канстацінаса Кавафіса – з грэцкай;
3 месца: Алеся Башарымава (alesia):
“Песня” Дана Андэрсана – са шведскай.

Дзякуй усім, хто ўзяў удзел у конкурсе. Калі ва ўдзельнікаў ёсць пытанні, сумневы, заўвагі, яны могуць выказаць іх у адпаведных конкурсных топіках. Разбіраць жа пераклад, здаецца, не менш цікава, чым яго рабіць. Толькі спачатку трэба зарэгістравацца, калі гэта яшчэ не зроблена :)
 

Віншуем усіх удзельнікаў і пераможцаў!

 

З перакладамі пераможцаў і ўдзельнікаў конкурсу можна азнаёміцца тут.

Рэдакцыя

Чытайце таксама

8 студзеня 2017

"Перакладчыцкая майстэрня" аб'яўляе набор

Беларускі Калегіюм і Саюз беларускіх пісьменнікаў абвяшчаюць набор на новы курс мастацкага перакладу.

3 кастрычніка 2016

Прэзентацыя перакладной серыі "Паэты планеты"

У аўторак, 11 кастрычніка, у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (галерэя, 2 паверх) адбудзецца прэзентацыя першых дзевяці кніг серыі “Паэты планеты” з удзелам выдаўца Змітра Коласа і перакладчыкаў — Лявона…

13 кастрычніка 2016

Нобелеўскую прэмію па літаратуры атрымаў паэт і спявак Боб Дылан

Нобелеўскі камітэт узнагародзіў яго прэміяй ў галіне літаратуры за “за стварэнне новых паэтычных спосабаў выказвання ў межах вялікай амерыканскай спеўнай традыцыі” ("for having created new poetic expressions…

21 верасня 2016

Працягваецца збор сродкаў на выданне знакамітай казкі Льюіса Кэрала

Чуткі пра тое, што кніга Льюіса Кэрала “Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса” падрыхтаваная да друку, хадзілі ўжо даўно. Цяпер у кожнага ёсць магчымасць спрычыніцца да выдання гэтай разумнай, смешнай…

іншыя навіны
319