№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Кітай - Штогадовая прэмія за найлепшы замежны раман XXI стагоддзя

24 чэрвеня 2009

Кітай - Штогадовая прэмія за найлепшы замежны раман XXI стагоддзя

Алекс Мілер (Alex Miller)

«Пейзаж расстання» (Landscape of Farewell)

Аўстралійскі пісьменнік Алекс Мілер (Alex Miller) атрымаў Штогадовую прэмію за найлепшы замежны раман XXI стагоддзя (The Annual Foreign Novels 21st Century Awards) – прэстыжную літаратурную прэмію Кітая – за раман «Пейзаж расстання» (Landscape of Farewell).

Пра аўтара

Алекс Мілер, адзін з улюбёных пісьменнікаў аўстралійцаў, аўтар сямі раманаў, нарадзіўся ў Лондане ў 1936 годзе. У 16 гадовым узросце эміграваў у Аўстралію.

У 1965 годзе скончыў Мельбурнскі універсітэт па спецыяльнасці «ангельская мова і гісторыя».

З’яўляецца адным з заснавальнікаў Тэатра Энтхіл (Anthill Theatre) і сябрам-заснавальнікам Мельбурнскага тэатра пісьменнікаў (Melbourne Writers' Theatre).

Двойчы лаўрэат прэстыжнай літаратурнай прэміі імя Майлза Франкліна, пераможца Прэміі пісьменнікаў Брытанскай садружнасці.

Жыве ў Вікторыі.

Пра раман

Незабыўна прыгожая медытацыя – аповед пра зямлю, мінулае, выгнанне і сяброўства. Гісторыя састарэлага нямецкага навукоўца, які пасля смерці каханай жонкі, адчуваючы, што ўжо не здольны стаць вялікім даследнікам, лічыць сваё жыццё скончаным. Але ўсё мяняецца, калі ён па запрашэнні маладой калегі едзе ў Аўстралію, дзе пачынаецца гісторыя яго сяброўства са старэйшынам абарыгенаў, якое вяртае яму сэнс існавання.     

Пра прэмію.

Штогадовая прэмія за найлепшы замежны раман XXI стагоддзя (The Annual Foreign Novels 21st Century Awards) заснаваная ў 2001 годзе. Народны літаратурны выдавецкі дом (The People's Literature Publishing House) і Кітайская асацыяцыя замежнай літаратуры (Chinese Association of Foreign Literature) выбіраюць сярод шасці кніг-кандыдатаў пераможцу, які будзе перакладзены і выдадзены ў Кітаі.

Сёлета таксама былі адзначаныя:

Оэ Кензабура Rotashi Annabel Lee Sokedachitsu Mimakaritsu (Oe Kenzaburo, Японія),

Луіс Леантэ Mira si yo te querre (Luis Leante, Іспанія),

Джулія Франк Die Mittagsfrau (Julia Franck, Германія),

П’ер-Жан Рэмі Le plus grand peintre vivant est mort (Рierre-Jean Remy, Францыя),

Карэн Ардзіф The Secret on My Face (Karen Ardiff, Ірландыя),

Расэл Сэлін Джонс Ten Seconds from the Sun (Russell Celyn Jones, Вялікабрытанія),

Джошуа Фэрыс Then We Came to the End (Joshua Ferris, ЗША).

Чытайце таксама

In memoriam: Ніна Мацяш

In memoriam: Ніна Мацяш

Найлепшая памяць пра творцу – гэта яго творы, а таму змяшчаем тут падборку перакладаў Ніны Мацяш, якія былі надрукаваныя пры яе жыцці...

Ex libris: дробязь, а прыемна

Ex libris: дробязь, а прыемна

Экслібрыс (лац. ex libris – з кніг) – гэта кніжны знак, які сведчыць пра ўласніка пэўнай кнігі. Перадгісторыя гэтага знаку даволі даўняя. Прататыпам сённяшніх экслібрысаў некаторыя лічаць знак, якім яшчэ…

Перакладам я займаўся ў цягніку

Дзмітры Вінаходаў

Перакладам я займаўся ў цягніку

Днямі ў расійскім выдавецтве “Амфора” выйшаў рускі пераклад класічнага твора беларускай літаратуры “Шляхціц Завальня” ў выкананні Дзмітрыя Вінаходава. З нагоды гэтай падзеі перакладчык пагадзіўся адказаць…

Літаратурнае аб'яднанне Узвышша

"Узвышша"

“Узвышша” — літаратурна-мастацкі часопіс (“часопісь літаратуры, мастацтва і крытыкі”), створаны сябрамі аднайменнай літаратурнай суполкі. Лічыцца адным з самых адметных і значных літаратурна-мастацкіх…

771