№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Іерусалімская прэмія «Свабода асобы ў грамадстве» 2008

25 чэрвеня 2009

Іерусалімская прэмія «Свабода асобы ў грамадстве» 2008

21 студзеня гэтага года стала вядомае імя аўтара, які ў сакавіку атрымае прэстыжную Іерусалімскую прэмію. Ім стаў вядомы японскі пісьменнік Харукі Муракамі, аўтар бэстсэлераў «Нарвежскі лес» і «Пагоня за дзікай авечкай»

Пра аўтара

Харукі Муракамі нарадзіўся ў 1949 годзе ў г. Кіёта ў сям’і настаўніка класічнай філалогіі. Навучаўся на факультэце класічнай драмы ва універсітэце Васэда. Аматар заходняй культуры, літаратуры, музыкі.

Пачаў пісаць у 29 гадоў, першая кніга – «Слухай песню ветру» – выйшла ў 1979 годзе. Аўтар больш за 20 твораў, якія былі перакладзеныя на 40 моваў свету.

Перакладнік на японскую твораў Ф. С. Фіцджэралда,

Т. Капотэ, Дж. Ірвінга, Дж. Д. Сэлінджэра і іншых амерыканскіх пісьменнікаў ХХ ст., казак Ван Альзбурга, Урсулы ле Гуін.

Пра прэмію

Іерусалімская прэмія «Свабода асобы ў грамадстве» (The Jerusalem Prize for the Freedom of the Individual in Society) заснаваная ў 1963 годзе, уручаецца мэрам горада раз на два гады аўтарам, якія ў сваёй творчасці звяртаюцца да праблемаў свабоды асобы, грамадства, палітыкі, дзяржавы.

Сярод яе лаўрэатаў – такія прызнаныя майстры, як Артур Мілер (Arthur Miller), С’юзан Зонтаг (Susan Sontag), Бэртран Расэл (Bertrand Russell), Сімона дэ Бавуар (Simone de Beauvoir), Актавіё Пас (Octavio Paz), Марыё Варгас Льёса (Mario Vargas Llosa).

Паводле en.wikipedia.org, ynet.co.il

Чытайце таксама

Залаты век ілюстрацыі: Кей Нільсэн

Залаты век ілюстрацыі: Кей Нільсэн

З любоўю, Сэлінджэр

Ганна Ражанцова

З любоўю, Сэлінджэр

Знакамітым ён стаў амаль адразу пасля выхаду ў свет рамана “Лавец у жыце” (The Catcher in the Rye), які, па сутнасці, варта называць аповесцю, але які з’яўляецца самым аб’ёмным з апублікаваных твораў Сэлінджэра.…

З усёй адкрытасцю

Чарлз Букоўскі

З усёй адкрытасцю

Для журналістаў Чарлз Букоўскі – тое самае, што снежны чалавек для даследчыкаў Гімалаяў. Знайсці яго цяжка, але калі ўжо знойдзеш, то сцеражыся. Некаторыя сцвярджаюць, што Чарлза Букоўскі наогул не існуе...

Ці ўключаная Беларусь у

Наталля Рак

Ці ўключаная Беларусь у "свет камандораў" (паводле рамана Маргарэт Этвуд "Аповед Пакаёўкі")

У гэтым плане фемінісцкая дэканструкцыя як літаратурны метад можа быць перанесеная на культурнае поле, у тым ліку і беларускае: калі сацыяльныя, палітычныя, культурныя ці побытавыя падзеі разглядаюцца…

1085