№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Ганкураўская прэмія 2008

25 чэрвеня 2009

Ганкураўская прэмія 2008
10 лістапада 2008 года стала вядома імя ўладальніка Ганкураўскай прэміі (Prix Goncourt) – ім стаў 46-гадовы афганска-французскі пісьменнік Ацік Рахімі. Ён атрымаў вышэйшую літаратурную ўзнагароду Францыі за свой першы раман на французскай мове “Сінге Сабур” (у перакладзе з персідскай “Камень цярпення”) (Syngue Sabour (Pierre de patience).

Пра аўтара

Ацік Рахімі нарадзіўся ў Кабуле ў 1962 годзе ў сям’і губернатара правінцыі. Навучаўся ў месным французскім ліцэі.

Ва ўзросце 22 гадоў адмовіўся ісці ў армію, ўцёк у Пакістан, потым атрымаў палітычнае прыстанішча ў Францыі. Рэжысёр, мае доктарскую ступень Сарбонскага Універсітэта па спецыяльнасці “аўдыёвізуальныя камунікацыі”.

Пра кнігу

Назва кнігі паходзіць з персідскай легенды пра чорны камень, якому можна даверыць няшчасці і адчай, што немагчыма расказаць людзям. У дзень, калі камень зведае занадта смутку, ён узарвецца і настане Апакаліпсіс.

У рамане камень – гэта спаралізаваны ў выніку ранення мужчына, за якім даглядае яго жонка. Яна размаўляе з ім, распавядае пра сваю нядолю, хоць не ведае, ці чуе і разумее ён яе. Яе аповед становіцца своеасаблівай споведдзю, не абмежаванай рэлігіёзнымі, шлюбнымі, сацыяльнымі адносінамі, яна раскрывае сакрэты, існаванне якіх немагчыма ўявіць у такой краіне, як Афганістан.     

Пра прэмію

Ганкураўская прэмія (Prix Goncourt) адна з самых старэйшых літаратурных прэмій. Мае назву ў гонар паспяховага аўтара, крытыка, выдаўца Эдмона дэ Ганкура, які пакінуў усю сваю маёмасць на арганізацыю акадэміі Ганкураў, якая з 1903 года прысуджае літаратурныя прэміі. У розныя гады лаўрэатамі прэміі былі Марсэль Пруст (Marcel Proust), Жан Фаяр (Jean Fayard), Сімона дэ Бавуар (Simone de Beauvoir), Маргерыт Дзюрас (Marguerite Duras ), Жорж Дзюамэль (Georges Duhamel), Альфонс дэ Шатобрыян (Alphonse de Chateaubriant), Антуан Мале (Antonine Maillet).

Паводле матэрыялаў афіцыйнага сайту выдавецтва P.O.L. Editeur pol-editeur.fr, газеты International Herald Tribune iht.com , Wikipedia en.wikipedia.org

Чытайце таксама

На шведскую мову варта перакласці Караткевіча

Стэфан Эрыксан

На шведскую мову варта перакласці Караткевіча

— Вы спрыяеце перакладу шведскай літаратуры на беларускую мову. Як Вы лічыце, якой літаратуры гэта больш ідзе на карысць, беларускай або шведскай?..

“Дэльфіны жывуць лепей за нас” — у “Паміжы” №10 ідэальная прамова для Рыгора Кастусёва

Анка Упала

“Дэльфіны жывуць лепей за нас” — у “Паміжы” №10 ідэальная прамова для Рыгора Кастусёва

Для перфомансу на беларускім тэлебачанні прыдасца ўсялякая літаратура: класіка і сучасная, беларуская і перакладная, добрая і кепская. Найлепш — правакацыйная. Выбаршчык як мінімум прачнецца, калі Анатоль…

Ісландская літаратурная прэмія-2008

Ісландская літаратурная прэмія-2008

53-гадовы ісландскі пісьменнік Эйнар Карасан (Einar Karason) атрымаў гэтую прэстыжную нацыянальную ўзнагароду за раман Ofsi. Аўтар каля 10 раманаў, некаторыя з якіх перакладзеныя на скандынаўскія мовы,…

Літаратурная прэмія Паўночнай рады

Літаратурная прэмія Паўночнай рады

45-гадовая дацкая пісьменніца Ная Марые Айт (Naja Marie Aidt) атрымала прэстыжную літаратурную прэмію Паўночнай рады за зборнік апавяданняў «Павіян» (Bavian)...

1020