№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Рэйтынг найлепшых перакладных кніг-2009

30 снежня 2009

Рэйтынг найлепшых перакладных кніг-2009
У канцы году прынята падводзіць вынікі і складаць усемагчымыя рэйтынгі, даючы направа і налева адзнакі і ацэнкі. Розныя СМІ навыперадкі кінуліся складаць свае “топ-10, 20, 100...” найлепшага і нават найгоршага. “ПрайдзіСвет”, хоць і маладое яшчэ выданне, але адставаць не збіраецца. Мы прапанавалі знаным перакладчыкам і літаратурным крытыкам скласці свой топ-5 best of best замежных твораў (калі гэта наагул магчыма ў нашай даволі прыкрай сітуацыі з выхадам перакладных кніг), што з’явіліся па-беларуску ў 2009 годзе.

Падсумаваўшы ацэнкі нашых экспертаў, можна з упэўненасцю назваць найлепшую перакладную кнігу 2009 году. Ёй стаў раман польскага пісьменніка Вітальда Гамбровіча “Ferdydurke” ў перакладзе Васіля Сёмухі. У сваіх рэйтынгах гэты твор узгадалі пяць з шасці нашых экспертаў.

 

Цалкам жа рэйтынгі выглядаюць наступным чынам:

 

Лявон Баршчэўскі, перакладчык

 

1. Вітальд Гамбровіч. Ferdydurke (пераклад Васіля Сёмухі). Мінск: Зм. Колас, 2009.

2. Эжэн Ёнэско. Непадкупны забойца; Т'еры Манье. Блюзнер; Андрэ Русэн. Хатка (пераклад Змітра Коласа). Менск: Зм.Колас, 2009.

3. Эва Томпсан. Песняры імперыі (пераклад Таццяны Нядбай). Мінск: Мэдысонт, 2009.

4. Андрэй Волян. Аб грамадзянскай і палітычнай свабодзе (пераклад Уладзімiра Шатона). Мінск: Зм.Колас, 2009.

5. Славамір Мрожак. Дом на мяжы: Выбр. творы (пераклад Марыны Шоды, Вячаслава Ракіцкага, Лявона Баршчэўчкага). Мінск: Радыёла-плюс, 2008 (выйшла ў 2009).

 

Андрэй Хадановіч, паэт і перакладчык

 

1. Беларуская Александрыя, Троя, Трышчан... (пераклад Алеся Бразгунова). Мiнск: Беларуская навука, 2009.

2. Вітальд Гамбровіч. Ferdydurke (пераклад Васіля Сёмухі). Мiнск: Зм.Колас, 2009.

3. Чалавек, які скраў сцяну плачу. 15 ізраільскіх апавяданняў (пераклад Паўла Касцюкевіча). Мiнск: Логвінаў, 2009.

4. Толкін Джон Рональд Руэл. Уладар Пярсцёнкаў: Вяртанне караля. (пераклад Дз. Магілеўцава і К. Курчанковай). Мiнск, 2009

5. Капусцінскі Рышард. Імператар. Падарожжы з Герадотам (пераклад Алены Пятровіч і Алеся Пяткевіча). Мінск: І. П. Логвінаў; Wroclaw: Kolegium Europy Wschodniej, 2009.

 

Марыйка Мартысевіч, паэтка, перакладчыца і літаратурны крытык

 

1. Вітальд Гамбровіч. Ferdydurke (пераклад Васіля Сёмухі). Мiнск: Зм.Колас, 2009.

2. Чалавек, які скраў сцяну плачу. 15 ізраільскіх апавяданняў (пераклад Паўла Касцюкевіча). Мiнск: Логвінаў, 2009.

3. Вільгельм Гаўф. Халоднае сэрца (пераклад А. Бахарэвіча з паслямовай перакладчыка).

4. Эва Томпсан. Песняры імперыі (пераклад Таццяны Нядбай). Мінск: Мэдысонт, 2009.

5. ARCHE 6-2009: чэшскі нумар (пераклад С. Сматрычэнкі і інш.).

 

Зміцер Колас, перакладчык і выдавец

 

1. Часопіс “ПрайдзіСвет” (“як за сукупнасць удалых перакладаў, апублікаваных на яго старонках, так і ў цэлым за ўсё, што ён робіць для папулярызацыі перакладной літаратуры і перакладу ўвогуле”).

2. Андрэй Волян. Аб грамадзянскай і палітычнай свабодзе (пераклад Уладзімiра Шатона). Мінск: Зм.Колас, 2009.

3. Герберт Збігнеў. Рэканструкцыя паэта. Т.1. Герберт Збігнеў. Спроба апісання. Т.2. Мiнск: Логвінаў, 2009.

4. Вітальд Гамбровіч. Ferdydurke (пераклад Васіля Сёмухі). Мiнск: Зм.Колас, 2009.

5. Сучаснае шведскае апавяданне: проза (укладанне Вольгi Цвіркi). Мінск: Галіяфы, 2009.

 

Ганна Кісліцына, літаратурны крытык

 

1. Беларуская Александрыя, Троя, Трышчан... (укладанне Алеся Бразгунова). Мiнск: Беларуская навука, 2009.

2. Герберт Збігнеў. Рэканструкцыя паэта. Т.1. Герберт Збігнеў. Спроба апісання. Т.2. Мiнск: Логвінаў, 2009.

3. Вітальд Гамбровіч. Ferdydurke (пераклад Васіля Сёмухі). Мiнск: Зм.Колас, 2009.

4. Славамір Мрожак. Дом на мяжы: Выбр. творы (пераклад Марыны Шоды, Вячаслава Ракіцкага, Лявона Баршчэўскага). Мінск: Радыёла-плюс, 2008 (выйшла ў 2009).

5. Эва Томпсан. Песняры імперыі (пераклад Таццяны Нядбай). Мінск: Мэдысонт, 2009.

 

Павел Касцюкевіч, перакладчык з іўрыту і ангельскай

 

1. Толкін Джон Рональд Руэл. Уладар Пярсцёнкаў: Вяртанне караля. (пераклад Дз. Магілеўцава і К. Курчанковай). Мiнск, 2009

2. Юльюш Славацкі. Драматычная паэма “Міндоўг” (пераклад Сяржа Мінскевіча). Мiнск: “Тэхналогія”, 2009.

3. Іван Бунін. Выбраныя творы (пераклад А. Каляды). Мiнск: Логвінаў, 2009.

4. Павал Анціпаў. Мае дзіцячыя сады. Вучаць у школе (пераклад з рускай Уладзі Лянкевіча). Паміж № 8 (выпускны праект навучэнцаў Беларускага Калегіюма). Мiнск, 2009.

5. Марыя Васючэнка. Кароткая граматыка англійскай мовы. Даведачнае выданне (Серыя «Беларускія еўраграматыкі»). Мінск: «Радыёла-плюс», 2009.

 

Але меркаванне нашых экспертаў – гэта не абавязкова праўда ў апошняй інстанцыі, і таму мы прапануем нашым чытачам самім назваць найлепшую на іх думку замежную кнігу, што выйшла сёлета па-беларуску. Складзіце свой топ-5 у каментарах да гэтага артыкула!

1186