№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Сірошка Пістончык

Платон Гармошкін (Платон Гармошкін)

Апавяданне

Пераклад з беларускай


В атлічыі ад раздзелачнай дошкі ў маёй жызьні намнога большэ граней і пласкасцей. Праўда, і заўсеніц на пальцах і душэ астаўляе тышчы. Тоісць многа.


Дзе я тока ні работаў за свой кароткі адрэзак. І дзегустатарам на кансервавым заводзе. І кантралёрам палавых выдзяленій у венерычаскім дзіспансеры. І парапсіхолагам лічнага саставу КДБ, бо працуюць там адні гуманоіды, і нармальны псіхолаг ім не падходзіць. І парашуцістам-паразаолагам у цёмных лясах Чарнобыльшчыны. І нават кнігажогам у аддзеле цынзуры.


Але вось была дзела, на самым пачатку маіх вісёлых лабірынтаў. Закінула міня ў хлебабулашны цехнікум. На спецыальнасць фруктовых начынак. І хоць было мне тады 17 з хвосцікам, пра хлеб я знаў усё. Аднойчы нават гандон у макавай пляцёнке знайшоў. Ну і, значыць, паслалі нас на фтарым курсе з аднакурснікам Сеняй на пракціку. Прыйшлі мы на хлебазавод. А там закон: п’яным будзь, а гігіену слухайся. Рукі з рылам на прахадной, калі ласка, памой. І ня проста так, а з мылам.


З Сеняй нас прыставілі да легендарнага фармоўшчыка батонных мас Платона Гармошкіна. Яму нават касманаўты мячталі руку пажаць. А історыя была такая. Аднойчы ён закатаў дзірэхтара завода ў цеста першага сорту і выпек гіганцкі рагалік. З залацістай корачкай. Дзірэхтара таго адразу, па гарачых слядах, паспрабавалі выкалупаць. Але дзе там! Як кажуць работнікі пляжа, спёкся. Жэншчыны з завода потым расказвалі, што дзюжа хораша ён пахнуў, ня горш за дамашнія кілбаскі. Яно і ня дзіўна, бо ў чалавеку ніякіх прымясей німа. Карочэ, ня стала дзірэхтара. Што тады пачалося! Спачатку людзі на руках насілі Платона, потым мянты нагамі мясілі. Апальнаму масцеру згарача хацелі даць пажызьненую работу ў магаданскім пішчаблоку. Забраць жонку, дзяцей, очарадзь на кварціру і веру ў гуманізм. Але савецкая ўласць якраз тады развалілася. Мянты пайшлі ў бандзіты і самі сталі закатываць людзей у бетон. І нафіг ім здаўся гэты батонны віртуоз. А тым часам уся рэспубліка гудзела ад гармошкінава рэкорду. Міравая прэса таўклася каля абшчагі, каб узяць інтэрв’ю. Папарацы дзяжурылі на лавачках. Хлебныя канцэрны Амерыкі і Еўропы ўмалялі пра масцер-класы. Мала таго, успыхнуў глабальны скандал: у Вене, міравой сталіцы булачэк, суіцыды выкасілі амаль усіх патомсцьвеных хлебапёкаў. Платон стаў іконай. А тада ж як было: цэрквы толькі-толькі павылазілі наверх, работаць ім нада, а духоўны інвентар у дзіфіцыце. Вось і пачалі іканапісцы маляваць святых з Платонавага профіля. А часу не хапала. Малявалі яво прама на заводзе. Вось і палучалася то святая Варвара ў белым халаце, то Ісус з пранікам-рыбкай і буханкай барадзінскага.


А Платон што — ні разу не паддаўся спакусе. Бо рукі — яны любяць хлеб, а ня славу. Рукам прывычней карміць народ, а не набіваць мільёнамі сумкі. Рукі — ня жопа, ад гаўна дзержацца падальшы.


Пакуль мы месяц пракцікаваліся пад крылом дзеда Платона, чым толькі ні аўладзелі, чаго толькі ні рабілі. І сувенірную парцію квадратнага пячэння да юбілею Малевіча. І каравай з сікрэтам для аддзелу ўнешняй разьведкі. І нават ром-бабу ў натуральны рост для старэюшчага прэзідзента-імпацента. Дзеда, і нас з ім заадно, паважалі, бо ён спазнаў душу хлеба. А хто спазнаў душу хлеба, вакрух таво круцяцца галакцікі і ў таво дажы Божэнька, нікудышны, нада сказаць, кулінар, выпрашывае сабе пару пончыкаў на ранішні дзісерт. І вось што я вам скажу. Галоўнае, што я вынес з тых пахучых цыхоў і духмяных канвеіраў, — не зачот і не пяцёрка за семестр, а глыбокая мудрасць. Што “залатыя рукі” — дурная выдумка. Тачнее брахня. Бо папраўдзі ў настаяшчага чалавека і прафесіанала рукі павінны быць з залатой корачкай. Пад каторай б’ёцца такое жэ цьвёрдае, такое жэ цёплае, такое жэ залатое — не, ні серца, а пачуццё, бляць, уласнага гонару.


© Сірошка Пістончык, 2011

Пераклад з беларускай – © 2013

Чытайце таксама

Джон Мэйсан Ніл

Джон Мэйсан Ніл

Ангельскі гімнограф, англіканскі святар

Стыг Дагерман

Стыг Дагерман

Шведскі празаік, драматург і журналіст, адзін з галоўных прадстаўнікоў шведскага “пакалення 40-х”

Генрых Гайнэ

Генрых Гайнэ

Нямецкі паэт, публіцыст і крытык. Апошні паэт рамантычнай эпохі і адначасова яе вяршыня

Джэфры Чосэр

Джэфры Чосэр

857