№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Ўолес Стывенс

Трынаццаць спосабаў убачыць чорнага дразда (Thirteen Ways of Looking at a Blackbird)

Паэма

Пераклад з ангельскай


І

Між двух дзесяткаў снежных гор
Адзінаю рухомай кропкай
Быў позірк чорнага дразда.

ІІ

Мой патроены розум –
Як дрэва,
Дзе відаць трох чорных драздоў.

ІІІ

Чорны дрозд кружляе на вятры –
Эпізод асенняй пантамімы.

ІV

Мужчына і жанчына –
Адно цела.
Мужчына і жанчына
Й чорны дрозд.

V

Не ведаю, што для сябе абраць:
Красу гучання
Ці красу змаўчання,
Спеў чорнага дразда
Ці паўзу потым.



Акно загарадзілі ледзякі
Напаўпразрыстым першабытным шклом,
Па-за якім мільгаў узад-уперад
Цень чорнага дразда;
Я ж, паслухмяны
Настрою, віжаваў яго, шукаў
Таемнае прычыны.

VІІ

О вы, насельнікі худыя Годэма,
Навошта сніце залатую птушку
Й не бачыце, як скача чорны дрозд –
Тут, ля абцасаў
Вашых спадарожніц?

VІІІ

Я знаюся на велічных памерах,
На нечаканых, непазбежных рыфмах;
Я ведаю – да ўсякіх маіх ведаў
Далучаны таксама
Чорны дрозд.

ІХ

Чорны дрозд знікае з відавоку,
Нібы пазначаючы мяжу
Аднаго з магчымых даляглядаў.

Х

Зірніце на чорных драздоў
У зялёным святле –
І ўсе прастытуткі з бардэлю прасодыі
Зойдуцца ў шчасным вішчанні.

ХІ

Аднойчы, едучы ў шкляной карэце
Цераз Канектыкут, ён адчувае
Раптоўны страх,
Бо цень ад экіпажа
Яму здаецца
Чорнымі драздамі.

ХІІ

Ўсё цячэ.
Чорны дрозд мусіць лётаць.

ХІІІ

Ад раніцы да вечару быў вечар.
Снег падаў
І адно збіраўся падаць.
А чорны дрозд
Сядзеў сабе на кедры.

© Андрэй Хадановіч, пераклад, 2009


Пераклад з ангельскай – © 2013

Чытайце таксама

Станіслаў Бараньчак

Станіслаў Бараньчак

Польскі паэт, літаратуразнаўца, крытык, эсэіст, перакладчык, актыўны дзеяч Салідарнасці

Павел Шыдэл

Павел Шыдэл

Польскі паэт, празаік, рэдактар.

Алан Аляксандр Мілн

Алан Аляксандр Мілн

Ангельскі пісьменнік, стваральнік Віні-Пуха

Джордж Оруэл

Джордж Оруэл

Ангельскі пісьменнік і публіцыст. Сапраўднае імя — Эрык Артур Блэр

659