* * *
(The Voice of the Serpent...)
Голас Змеясухое сыканне часу і пaры і
залатых аркушаў
старых кніг у зруйнаваных Храмах
Парахнеюць бачыны – бачыш?
Я не патурбую
Я не сыду
Хадзем, сказаў ён лагодна
стары з’явіўся
і стомлена танчыць
між раскіданых мёртвых
ціха яны варушацца
* * *
(An angel runs...)
Анёл бяжыцьСкрозь імгненне святла
Скрозь пакой
Здань апярэджвае нас
Цень пераследуе нас
І штораз як спыняемся
Мы падаем
* * *
(The Wolf...)
Воўкшто жыве пад скалой
запрасіў мяне
выпіць яго сцюдзёнай
Вады.
Не плюхацца ды купацца
а пакінуць сонца і
зведаць мёртвую пустку
ноч і халодных людзей
што гуляюць там.
* * *
(Fence my sacred fire...)
Абгарадзі мой зніч.Я хачу. Быць простым, чорным і чыстым
Цьмяным нічым
Хачу
Мора – зялёнае
Дым
Як дзіцячы сон
як калядная мара
бяспроспы.
* * *
(Buildings gilded no interruption...)
Будынкі залацеюць спакваля.Гмахі навокал.
Наш дом быў застылай астралогіяй
Маленькія флейты здабылі сабе
шпачыны світанак
Ды ў вусці ракі
пасткі спынілі нашу вячэру.
Ён вярнуўся дахаты з кайстрамі
мяса і мехам мукі і
хлеб падымаўся і
сям’я красавала.
Скрыжаванне
(The crossroads)
Сустрэўшы цябе ля бацькоўскае брамыМы скажам табе што рабіць
Што трэба рабіць
каб выжыць
Пакінь прагнілыя бацькавы
гарады
Пакінь атрутныя калодзежы
і крывавыя вуліцы
А цяпер уваходзь у добры лес
* * *
(The Endless quest a vigil...)
Бясконцы пошук – чуйнаванневартавых вежаў і фортаў,
што супраць мора і часу.
Яны перамогуць? Магчыма.
Яны ўсё стаяць, і ў іх
ціхіх пакоях блукаюць
душы памерлых,
якія пільнуюць жывых.
Хутка мы будзем з імі.
Хутка мы пройдзем
праз сцены часу. Не будзем
сумаваць ні аб чым,
толькі адно аб адным.
Прачніся
(Awake)
ПрачнісяСкінь сны з валасоў
Мая любая дзетка, мая салодкая
Выберы дзень і знак
свайго дня –
1-е, што ўбачыш.
Абгарэлае дрэва, нібы вялізная
першабытная птушка,
на гарачых хвалях горкага лісця
патрэскваюць казкі.
Багі тратуараў будуць рабіць на цябе.
Суседні лес,
Пусты забыты музей, і
пляскаты пагорак,
і цяжарная гара –
помнік над шапікам
дзе хаваюцца дзеці
пасля школы.
Чаму я п’ю?
(Why do I drink?)
Чаму я п’ю?Так я магу пісаць вершы.
Часам калі ўсё ўжо сказана
і ўсё пачварнае занураецца
ў глыбокі сон –
Гэта і ёсць абуджэнне,
а што засталося, – праўда.
Калі цела спустошана –
дух мацнее.
Даруй мне, Ойча, бо я ведаю,
што раблю.
Я хачу пачуць апошні Верш
апошняга Паэта.
пераклад з ангельскай –Алена Пятровіч