№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Міхаіл Лермантаў

"Мцыры", "Дэман" ("Мцыри", "Демон")

Пераклад з рускай Макар Краўцоў


Пераклады Макара Краўцова паэмаў “Мцыры” і “Дэман” М. Лермантава, што выйшлі ў 1924 і 1926 гадах адпаведна, даюць уяўленне пра беларускую перакладчыцкую справу 20-х гадоў і пэўным чынам дэманструюць асаблівасці перакладчыцкага падыходу да тэксту, а таксама адлюстроўваюць адзін з этапаў станаўлення сучаснай беларускай мовы. На сённяшні дзень гэтыя пераклады ўяўляюць хутчэй цікавасць для мовазнаўцы, чым для чытача; тым не менш, яны з’яўляюцца часткай гісторыі развіцця беларускага перакладу і могуць зацікавіць тых, хто жадае пазнаёміцца з узорам перакладаў 20-х гадоў.

Спампаваць пераклад паэмы “Мцыры”/ “Дэман” можна па спасылках ніжэй.

"Мцыры":

Пераклад з рускай – Макар Краўцоў © 2013

Чытайце таксама

Рыхард Дэмэль

Рыхард Дэмэль

Нямецкі паэт-імпрэсіяніст, ягоны валадар і бог – толькі ва ўласным “Я”

Міхай Эмінэску

Міхай Эмінэску

Найвядомейшы ў свеце румынскі пісьменнік, класік румынскага рамантызму

Эн Сэкстан

Эн Сэкстан

Амерыканская паэтка, уладальніца Пулітцэраўскай прэміі.

Яльмар Сёдэрберг

Яльмар Сёдэрберг

Адзін з найбуйнейшых шведскіх пісьменнікаў ХХ стагоддзя

774