№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Гедрэ Казлаўскайтэ

Размаўляць на забытых мовах

Вершы

Пераклад з літоўскай Уладзіслаў Гарбацкі
***
(Tvarkydama lentyną, netikėtai pastebėjau...)
 
Калі я ўпарадкоўвала паліцу, то раптам заўважыла,
як твае кнігі сябруюць з маімі.
Не давала веры, што гэта магчыма.
 
Але ты не ведала, што
будзеш вымушаная адмовіцца ад улюбёных заняткаў —
фотаапарат, харчовыя звычкі, соль у бульбе, цукар у каве,
ты станеш падобная да кабеты, і гэта здзівіць тых,
хто ведаў цябе дагэтуль,
з савы ператворышся ў жаўрука, пяройдзеш у іншую веру.
 
Паэзія — гэта тое, што хочацца шаптаць, калі тонеш.
Сон, запісаны падчас іспыту, да якога
ты не падрыхтаваная.
У цябе згубілася так шмат тваіх рукапісаў
і кніг, якіх ты не разумела, хоць
чытала іх двойчы ці тройчы.
Плакала, распавядала лекарам
Схілялася да мяне, спадзеючыся
заразіцца душой.
 
Вершы, якія згубіла,
кнігі, якія так напалохана не зразумела
раптоўна зацвілі ўва мне; адразу
усім роем, не шкадуючы, выклікаючы дрыготку
ва ўсім целе, канвульсіі, жаданне есці і піць,
каб мяне пашкадавалі.
 
была маёй спавядальняй, паліцай,
маімі пашарпанымі кнігамі,
была старонкамі для маіх літараў,
атрамантам для асадкі,
 
вось што такое паэзія.
 
 
***
(Barstykime žiedlapiais gatves...)
 
Раскідвайма пялёсткі па вуліцах,
Дзяўчаты ў белых строях
Вялікдзень маладзіцаў надышоў.
 
Машыны, і аўтобусы, і грузавікі,
Нават конікі з рыдванчыкамі,
Карусельныя сланы і хлапчукі на роварах
Ім усім кветкі шпурлялі ў твар.
 
Дзяўчаты кахаюць дзяўчатаў
На правінцыйных вуліцах,
Яны цалуюцца, уцякаюць з працэсіі,
Зноў цалуюцца паміж дзвярыма бажніцы.
 
Заўтра яны памруць,
Скарыстаныя і спісаныя,
Заўтра я памру
Ад чытва і пісьма.
 
 
 
***
(Žinota, kad vieną kartą tai atsitiks...)
 
Я ведала, што аднойчы гэта здарыцца.
Алкаголікі кінуць піць, эканамічны крызіс скончыцца.
Дзіця пачне размаўляць, мне адчыняцца сцены.
Кіну глядзець літоўскую тэлевізію і пачну размаўляць на забытых мовах.
 
Паступова пачну думаць палітычна, зрыну
міф пра добрую адукацыю, захачу
жыць у Вашынгтоне, дзе цюльпаны нагадваюць пол;
шмат жанчынаў-палітыкаў, каля дома —
заснулыя львы (сумныя і з цэменту),
улюбёны сад Лазара.
 
Жыла, бы моцна закручаная ў маток
нітак або ў шпульку, з якой
ніхто не шые; надышоў час,
калі ўсё ж такі я аказалася ў жакарандавай тканіне.
 
Такі жыдоўскі звычай, калі кабеты ў жальбе
рэзалі сябе і рвалі адзенне —
абвесціла жаль па радзіме,
зацята разрывала пялюшкі.
 
Як лёгка, нібы вызваленаму з падгузнікаў
дзіцяці —
паўзу скрозь сон голая, ні каліва не саромеючыся.
Пераклад з літоўскай – Уладзіслаў Гарбацкі ©

Чытайце таксама

Джэром Клапка Джэром

Джэром Клапка Джэром

Ангельскі пісьменнік-гумарыст, драматург, пастаянны супрацоўнік часопіса “Панч”.

Гейр Гуліксэн

Гейр Гуліксэн

Нарвежскі паэт, раманіст, эсэіст, драматург, дзіцячы пісьменнік, выдавец.

Леапольда Лугонэс

Леапольда Лугонэс

Аргентынскі паэт, пісьменнік, журналіст. Прадстаўнік мадэрнізму

Тадэвуш Бароўскі

Тадэвуш Бароўскі

Польскі паэт, адзін з самых уплывовых празаікаў паваеннага часу

441