№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Рэч Мялешкі, кашталяна Смаленскага, на засяданіі правіцельства ў Варшаве ў 1589 гаду (Прамова Мялешки, каштэляна Смаленскага, на сойме у Варшаве у 1589 годзе)

Пераклад з мяшанкі Анка Упала

Уважаемы гаспадзін кароль і дарагія калегі, саацечэсцвеннікі!

 

Як выехал я з дому, то памаліўся богу, штоб даехаць да вас здаровым да і Вашу Міласць у добрам самачуствіі застаць. Выпаў мне случай выступіць перад вамі. А я на такіх з’ездах нікагда не бываў і з каралём, Яго Міласцю, нікагда не засядаў. Пры князях нашых, якія і гасударства вазглаўлялі, і армію, не была такіх парадкаў: ад сэрца чэсна і проста гаварылі, паліцікі не зналі, а ў рот праўдай, як соллю ў глаза, кідалі. Зацем жа каралі чужаземцаў большэ, чэм нас, палюбілі, началі намі брэзгаваць і, што старыя нашы князі сабралі, то ўсё чужаземцам раздала цяперашняе начальства. Проч Жыгімонта караля! Таго нечэва і за чалавека шчытаць, бо Падляшша і Валынь нашы патравіў і сам палякам прытвараецца. Вот Жыгімонт первы (сладкая яго памяць) — саўсем другое дзела, той чужаземцаў, як сабак, не любіў і палякаў з іх хітрасцю очэнь не любіў, а Літва і Русь наша ў пачоце былі. І гаразда луччэ нашы пры нём пажывалі, хоць у такіх дарагіх касцюмах не хажывалі. Некаторыя дажа без штаноў, як бернардзіны [2] гулялі, а рубашкі аж да костачак, а шапкі аж да самага пояса было насілі. Дай божа, каб апяць такога ўрэмені даждацца і цяпер! Я сам кагда па-дамашнему адзенуся, дак яе міласць, гаспажа Мсціслаўская, жонка мая, нарадавацца і наглядзецца на мяне не можа.

 

Ізрадна наглядзеўся я на ўсё эта, дарагіе гаспада, на эці выкрутасы чужаземцаў. Эта кагда ж раньше ім такая сладкая жызнь была? Наражаюцца пёстра, грошаў у іх нямерэнна, а гарадоў і гарадкоў дзержаць — ня нада балавацца. Вот і прыляпіліся яны к нам, гадасьці гаварыць очэнь харашо ўмеюць, каралём, панам і Рэччу Паспалітай круцяць і верцяць, як ім хочацца. А кагда сам чужаземец ідзе ці жана ягоная выхажывае, дак адзежда кожаная скрыпіць, шэлясціць і дарагімі духамі ваняе. Кагда ж к табе такая важная пярсона прыедзе, угашчай яго па-багатаму ды яшчэ і жонку сваю каля яго пасадзі. А ён сядзіць у шапке, як бес, надуўшыся, галавой качае, жонке што-та шэпча і ладоньку чэша. Да кагда б такога чорта кулаком у морду ці паліцай па храбце (так, штобы кароль, яго міласць, не слышаў), няхай бы морды такой паганай не надуваў. Помню я караля Генрыха, каторы з-за граніцы быў прыежджы ды поняў, што мы яму нямнога давалі рэзвіцца, а на родзіне яго не очэнь-та перакрыквалі. Дак ён, кагда ўвідзеў, што радасці тут мала, нікаму да сьвіданья не сказаўшы, проч паехаў, к сабе дамой, аж за мора згінуў.

 

Чэсна гавара, не так вінаваты кароль, як тыя правіцельственныя баламуты, што пры ём сядзяць і круцяць. Многа тут такіх ёсць, што хоць наша косць, но сабачым мясам абрасла і ваняе, тыя члены правіцельства, што дзяруць нас і губяць. А з-за іх козняў наш чалавек прападае. Рэч Паспалітую губяць; Валынь з Падляшшам для нас пацераны. Знаю: прыжала нас так, што ходзім, як падвараныя, бо баімся іх, праўды не гаварым, ды яшчэ і паддакваем ім языкамі падхлебнымі. А кагда б такога беса кулаком у морду, быстра развучыўся б ваду муціць.

 

А яшчо, дарагіе гаспада, нямалае безабразіе: слугі палякі. Давай жа яму ткань прылічную на касцюм, кармі ўкусна, а работы з яго ня спрашывай. Толька разадзенецца і ў ботах на высокіх падковах да дзевак чэша, ды ходзіць з бальшой кружкі трубіць. Ты, пан, за стол — а слуга паляк сабе за стол, ты — боршчык, а слуга-паляк на вуглу кусок мяса, ты за пляшку, а ён за другую; а еслі слаба дзержыш, дак ён і з рук вырве; толька і ждзе: не ўспееш выйці з дома, а ён ужо ціхонечка прыласкаецца к жонке. І такога чартапалоха нада выгнаць умесце з чужаземцамі, што ўлезлі к нам проціў закона нашага! З іх міласці паноў-палякаў гібнуць старыя нашы абычаі смаленскія. Прадзірайце луччэ глаза на Інфлянты [3], бо тыя мечнікі як улезуць, то іх і гарашчай серай не выкурыш, як пчол ад мёда.

 

Но ўспомнім яшчэ і пра другіе нашы недасмотры. Нямалая растачыцельнасьць — на канюшні каней-дрыгантаў [4] дзяржаць: давай жэ ім і летам, і зімой авёс і сена, падсцілай жэ іх нанач, дзяржы ж для іх слугу-паляка конюха і машталера [5], а з іх пользы нікакой. А еслі к таму жэ паляк, як жарабец, ржэ каля дзевак, як дрыгант каля кабыл, прыстаў жа к яму двух літвіноў для кантролю, бо і сам чорт за ім не прысмотрыць.

 

А то яшчэ на свеце дурасць: часы. Случылась мне купіць іх на барахолке ў Кіеве. Аддалі за іх тры капы [6] грошай, а кагда ў Вільню адправілі, каб іх настроіць, чуць не да пятай капы зладзей заморскі цану задзірае. Наш пятух, які точна ў полнач пракукарэкае, — во дзе часы харошыя.

 

Яшчэ адзін страшны ўрэд: галахвостых курыц разводзіць, варыць іх памногу і другіх пціц жарыць, торты тыя карыцай і міндалём напічківаць, — на маёй памяці не была такіх угашчэній. Харошы быў гусь з грыбкамі, вутачка з перчыкам, пячонка з лукам ці часнаком; а на раскошны стол — каша рысавая з шафранам; віна вянгерскага не ўпатраблялі тады, мальмазію [7] скромна папівалі, мядок і гарэлачку паклёўвалі. Но грошаў мелі ў дастатке, сцены прочныя вазвадзілі і ў баю слаўным дзяржалісь крэпка і лучшэй, чэм цяпер.

 

І эта няладна: у дарагіх плаццях жэншчыны ходзяць (а ведзь не зналі раньшэ тых мод-шмод), а падалок задзіраецца, і каля падалка цапляецца, а дваранін у ножку, як сокал, заглядываець, штобы гдзе шчыпнуць лакамы кусочак. Я ж бы прэдлажыў, штобы нашы красоткі адзявалісь як у старыя ўрэмена, у казакіны на засцёжках, насілі распоркі, шнурованыя на спіне, а з чужаземных мод — штанішкі. Меньшэ б іх прэлесці прыўлекалі ўніманіе каго не нада. А цяпер хоць з рагацінай сцерагі, за такім бесам у жызні не ўглядзіш.

 

Пра што дальшэ гаварыць, не знаю. Но Вашай Міласці прыпамінаю, штобы заўсягда срэдзі сенатараў і паноў літоўскіх пры карале, Яго Міласці, быў бы і я; толька каралеўшчыны [8] ў мяне няма, бо перад другімі не схваціў.

 

А што гаварыў, то ўсё праўда. Уршулю, каралеўну Яго Міласці, міленька ў ручку пацалаваў, як і другія младшые сенатарчыкі. Не ўдзіўляйцеся, гаспада брацця, здаўна ж гавораць: “Седзіна ў бараду — бес у рабро”. Хоць не зра з’ездзіў.

 

Не толька ў Смаленске, но і ў Мозырэ ўвесь павет даўно раздумваў, каго б памудрэй на эта засяданіе заслаць, — дак адправілі к вашай Міласці мяне, вашага пакорнага слугу. І штоб падсабіў мне бог перад каралём, Яго Міласцю, і вамі, гаспада брацця, выступіць з нашымі добрымі саветамі! Пасмотрым, ці скажа хто з вас лучшэй і не баламуцячы, а я на том закончыў.

 


 

Каментар

 

[у загалоўку] Кашталян — у Рэчы Паспалітай, уключаючы і Вялікае княства Літоўскае, адміністрацыйная пасада. Кашталяны ўдзельнічалі ў паседжаннях каралеўскай рады — сената. Сярод кашталянаў усталявалася строгая іерархія, у адпаведнасці з якой яны займалі месцы ў сенаце (побач з ваяводамі).

[2] Бернардзінцы — манахі ордэна абсервантаў-францысканцаў у Беларусі, Літве, Польшчы, Украіне.

[3] Інфлянты — агульная назва земляў, што з XIII да XVI ст. былі пад уладай Інфлянцкага (Лівонскага/мечаносцаў) ордэна. Цяпер тэрыторыя сучасных Латвіі ды Эстоніі.

[4] Дрыганты — завод мясцовых коней, якіх трымалі перадусім для прадстаўнічых мэтаў.

[5] Машталер — слуга, які даглядае верхавых коней, страмянны.

[6] Капа — грашовая адзінка, роўная 60 літоўскім грошам.

[7] Мальмазія (мальвазія) — салодкае лікёрнае грэцкае віно.

[8] Каралеўшчына — зямля, якой валодае кароль Рэчы Паспалітай і кіраваць якой прызначае абраных ім асобаў.

Пераклад з мяшанкі – Анка Упала © 2011

Чытайце таксама

Макс Бірбам

Макс Бірбам

Ангельскі эсэіст, парадыст, мастак-карыкатурыст, кніжны ілюстратар

Фрэнсіс Стывенс

Фрэнсіс Стывенс

Гертруд Бэраўз Бэнэт была першай буйной пісьменніцай у жанрах фэнтэзі і навуковай фантастыкі ў ЗША

Алесь Разанаў

Алесь Разанаў

Культавы беларускі паэт і перакладчык

Рышард Крыніцкі

Рышард Крыніцкі

Польскі паэт, перакладчык і выдавец, прадстаўнік літаратурнай групы “Новая хваля” (Nowa Fala)

8300