№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Аксана Данільчык (Аксана Данільчык)

Аксана Данільчык
Нарадзілася ў 1970 годзе ў Мінску. Выпускніца філалагічнага факультэта БДУ (беларуская філалогія), кандыдат філалагічных навук (беларуская, італьянская літаратура). Кандыдацкую дысертацыю абараніла па тыпалогіі беларускай і італьянскай літаратур другой паловы ХХ ст. (канцэпцыя чалавека ў прозе аб Другой сусветнай вайне). Вучылася ў Італіі. Перакладае з італьянскай мовы. Пераклады друкаваліся ў часопісах “Крыніца”, “Наша вера”, “Дзеяслоў”, “Верасень” і інш., увайшлі ў анталогію “Галасы з-за небакраю”.

Пераклады Аксаны Данільчык:

Дантэ Аліг’еры. Пра народнае красамоўства (трактат).
Дзіна Буцаці. Каломбр. Кропля. Дзяўчына, што ляціць уніз. Цень поўдня. Сем ганцоў. Беднае дзіця. Пакора. Летняя ноч. Стварэнне. Ibi (апавяданні).
Італа Кальвіна. Маркавальда (урыўкі).
Джозуэ Кардучы. Дзень Святога Марціна (верш).
Кветачкі святога Францыска (кароткія гісторыі з жыцця святога Францыска Асізскага).
Джакама Леапардзі. Бясконцасць. Сабе самому. Вечар святочнага дня (вершы).
Алесандра Мандзоні. Пятага траўня (урывак з оды).
Луіджы Мерканціні. Жняя з Сапры (верш).
Чэзарэ Павэзэ. Прыйдзе смерць і будзе мець твае вочы (цыкл вершаў).
Джавані Праці. Ледзяныя кветкі (верш).
Джані Радары. Фіялка на Паўночным Полюсе. Дакрануцца да носа караля. Вайна паэтаў (казкі).
Альда Северыні. Новыя поры года. Мегера ці каханка. Напрамак невядомы. Без шпагі (вершы).
Іньяцыё Сілонэ. Прыгода з бедным хрысціянінам (урывак з аповесці).
Антоніё Табукі. Цягнікі, што ідуць у Мадрас (апавяданне).
Нікало Тамазэа. Шчодрасць выкуплення. Вышыні (вершы).
Джузэпэ Унгарэці. Сан-Марціна дэль Карса. Браты (вершы).
Уга Фоскала. Пахаванні (паэма).

Чытайце таксама

Амбраз Бірс

Амбраз Бірс

Амерыканскі пісьменнік і журналіст, выбітны публіцыст-сатырык свайго часу.

Сэсіл Фрэнсіс Александэр

Сэсіл Фрэнсіс Александэр

Хорхе Луіс Борхес

Хорхе Луіс Борхес

Аргентынскі празаік, паэт і публіцыст. У 1920-я гады зрабіўся адным з заснавальнікаў авангардызму ў гішпанамоўнай лацінаамерыканскай паэзіі.

Гай Валерый Катул

Гай Валерый Катул

Старажытнарымскі паэт перыяду позняй рэспублікі, найбольш значны з кола неатэрыкаў, “новых паэтаў”

2593