Польскі перакладчык, эсэіст, літаратурны крытык. Нарадзіўся ў 1956. Перакладае паэзію і прозу з рускай, нямецкай, ангельскай, беларускай і ўкраінскай моваў. Аўтар кніг “Духоўны пралетар” (Duchowy proletariusz), “Скептык у пекле” (Sceptyk w piekle). З 2010 году — старшыня польскага ПЭН-Клуба. Пераклаў на польскую “Фаўста” Ё. В. Гётэ (1999), “Братоў Карамазавых” (2004) і “Д’яблаў” Ф. Дастаеўскага, вершы Р. М. Рыльке, В. Хлебнікава, І. Буніна, Ў. Блэйка, С. Ясеніна, Т. C. Эліята (зборнік “W moim początku jest mój kres”), Г. Ахматавай (зборнік “Drogą wszystkiej ziemi”), прозу і паэзію В. Мандэльштама (зборнік “Nieograbiony i nierozgromiony”), аповесць Я. Замяціна “Мы”. З беларускай мовы пераклаў значную частку вершаў для анталогіі беларускай паэзіі ад ХV да ХХ стагоддзя “Nie chyliłem czoła przed mocą” (2007) і анталогіі маладой беларускай паэзіі “Pępek nieba” (2007), цалкам пераклаў і падрыхтаваў зборнік вершаў Уладзіміра Някляева “Poczta gołębia” (2011).