№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Сяргей Балахонаў

Сяргей Балахонаў

Нарадзіўся ў 1977 годзе ў вёсцы Свяцілавічы Веткаўскага раёна. Скончыў гомельскую сярэднюю школу № 49 з паглыбленым вывучэннем нямецкай мовы, гістарычны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1999), служыў у войску. Працуе настаўнікам у Гомелі.

Сур’ёзную літаратурную творчасць Сяргей Балахонаў пачаў у 1992 годзе. Першыя публікацыі з’явіліся ў 1998 годзе ў самвыдаце “Сымболь” і адначасна ў газетах “Наша слова” і “Наша Ніва”. У 2001 годзе дэбютаваў на старонках часопіса “ARCHE” з апавяданнем “Смерць лютністы”, у анатацыі да якога аўтара ўпершыню звязваюць з постмадэрнісцкай плынню. У 2005 годзе выдаў першую кнігу — зборнік прозы “Імя грушы”. У тым жа годзе адбыўся замежны дэбют: чэшскі часопіс “Host” змясціў яго літаратуразнаўчы артыкул “Nĕkdo tam je, aneb Rozcestí nove bĕloruské literatury”. У 2008 годзе стаў пераможцам літаратурнага конкурсу Радыё Свабода з аповесцю альтэрнатыўнай фантастыкі “Пятля зацятасці”.

Перакладае з рускай і нямецкай моваў.

Чытайце таксама

Войцех Кучак

Войцех Кучак

Польскі празаік, паэт, сцэнарыст, кінакрытык, спелеолаг

Кейт Шапэн

Кейт Шапэн

Амерыканская пісьменніца

Роберт Энтан Ўілсан

Роберт Энтан Ўілсан

Амерыканскі раманіст, эсэіст, філосаф, псіхолаг, анархіст

Марыя Шцястна

Марыя Шцястна

Нарадзілася ў Валашскім Мэзыржычы, у Астраве вывучала гісторыю мастацтва, цяпер жыве ў Празе і прафесійна займаецца вырабам ювелірных упрыгожанняў

1406