№19: Нарвежскі вецер

№19: Нарвежскі вецер [18+]

Нумар, які мы прадстаўляем, досыць незвычайны. Па-першае, большасць перакладных тэкстаў у ім — празаічныя творы (ці хутчэй урыўкі з твораў) сучасных аўтараў, па-другое, яны былі спецыяльна абраныя для гэтага нумару нарвежскім выдаўцом і рэдактарам Крысціянам К’ельструпам і перакладзеныя Лідыяй Ёхансэн.

Чытаць далей

Юля Цімафеева

Юля Цімафеева

Перакладчыца, паэтка. Нарадзілася ў 1982 годзе на Брагіншчыне. У 2004 скончыла факультэт ангельскай мовы МДЛУ, у 2015 – магістратуру філалагічнага факультэта БДУ. Аўтарка зборнікаў паэзіі “Кніга памылак” (2014) (вершы, пераклады) і “Цырк”(2016). Перакладала з ангельскай мовы вершы Чарлза Букоўскі, Алена Гінзберга, Ўолта Ўітмэна, Мэцью Дзікмана, Стывена Крэйна, Эмі Лоўэл, з партугальскай — Албэрту Каэйру, з гішпанскай — Актавіё Паса; прозу і эсэістыку з ангельскай — Эдгара По, Ўістана Х’ю Одэна, Макса Бірбама, Шарлоты Пэркінс Гілман, Дэвіда Герберта Лоўрэнса, Джойс Кэрал Оўтс, Кейт Шапэн і інш.

Адна са стваральніц і сябра рады інтэрнэт-часопіса перакладной літаратуры “ПрайдзіСвет”.

Пераклады прозы і паэзіі розных аўтараў з’яўляліся ў беларускіх літаратурных выданнях “Дзеяслоў”, “pARTizan”, “ARCHE”, “Паміж”, “Літаратурная Беларусь”, “MAKEOUT”, а таксама ў кнігах серыі Саюза беларускіх пісьменнікаў і часопіса “ПрайдзіСвет” “PostSriptum”: “Маска Чырвонае Смерці” Э. А. По, “Злачынства, сэр!” і “Вусцішны пакой”. Яе ўласныя вершы перакладзеныя на ангельскую, літоўскую, шведскую, нямецкую, славенскую і інш. мовы.

Пераклады

Чытайце таксама

Сірошка Пістончык

Сірошка Пістончык

Альтэр-эга берасцейскага паэта Сяргея Прылуцкага

Публій Авідый Назон

Публій Авідый Назон

Адзін з найбольш значных паэтаў залатога веку рымскай літаратуры

Эмілі Бронтэ

Эмілі Бронтэ

Ангельская паэтка, празаік. У яе гонар названы кратар на Меркурыі

Маргарэт Этвуд

Маргарэт Этвуд

Канадская паэтка, раманістка, эсэістка, літаратурны крытык і эка-актывістка.

899