№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Макс Шчур

Макс Шчур
Паводле словаў перакладніка, “першым у жыцці перакладзеным вершам было нейкае чатырохрадкоўе расійскага дзекабрыста Луніна (на гішпанскую мову, у часе навучання ў адпаведнай берасцейскай спецшколе – у добрым сэнсе слова) – сведчанне таго, што цікавасць да перакладу як да дзейнасці з’явілася крыху раней за спробы вершаваць па-беларуску. Захапляўся перакладамі Дубоўкі (Шэкспір), Агняцвет (Апалінэр, Элюар), Багдановіча (Вэрлен), пад іхным уплывам пачаў перакладаць на беларускую – з Жукоўскага, Габрыэлы Містраль і Фэдэрыка Гарсіі Лоркі, пазней выбарачна “хапаўся” за лацінаамерыканскую прозу – Картасара, Маркеса, Борхеса. Ангельскую пачаў вывучаць самастойна, працягваў у Мінскім лінгвістычным універсітэце, з часам не пабаяўся ўзяцца за ўлюбёных Ўайлда, Ліра й Эліята. Першым завершаным празаічным перакладам сталася “Алеся ў Дзівоснай краіне” Кэрала. З 1998 году інтэнсіўна вывучаю чэшскую, але як паліглот так і не адбыўся. Перакладаю (дзеля ўласнай асалоды) збольшага паэзію, зрэдку нават сучасную, хаця часам не грэбую і прозай. Да аўтараў, чые асобныя творы ўрэшце змусіў сяк-так гучаць па-беларуску, належаць Баскан, Бондзі, Борхес, Бэкет, Галэк, Гелнэр, Гонгара, Джойс, Джэферс, Калінас, Картасар, Кіплінг, Кліма, Крхоўскі, Кеведа, Ларкін, Лір, Лорка, Манрыке, Маркес, Нэрва, Пара, Пас, По, Рэйнэк, Сэйферт, Сторні, Ўайлд, Ўідобра, Ўілмат, Унамуна, Філатаў, Фрост, Хаям (з падрадкоўніка), Эліят, Эспрансэда і іншыя. Бальшыня перакладаў даступная на сайце www.niamiesta.se, некаторыя публікаваліся ў беларускіх выданнях (“Крыніца”, “ARCHE”, “Дзеяслоў”, “Nihil”, анталогія “Галасы з-за небакраю”). З фільмаў пераклаў, сярод іншых, “Крымінальнае чытво” і “Аддзел Амерыка”. Таксама перакладаю ўласныя (зрэдчас і чужыя) творы на чэшскую (з беларусаў – Бабкова, Джэці, Прылуцкага, Хадановіча)”.

Чытайце таксама

Алесь Разанаў

Алесь Разанаў

Культавы беларускі паэт і перакладчык

Шарль Бадлер

Шарль Бадлер

Французскі паэт, пракладчык і крытык. Сімваліст і дэкадэнт

Эрых Марыя Рэмарк

Эрых Марыя Рэмарк

Адзін з самых вядомых нямецкіх пісьменнікаў ХХ стагоддзя

Дар'я Трайдэн

Дар'я Трайдэн

1418