№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Уладзімір Шатон

Уладзімір Шатон

Нарадзіўся ў 1929 г. у Рэчыцы. Найбольш вядомы сваім перакладам з лацінскае мовы “Песні пра зубра” Міколы Гусоўскага, “Пахвалы дурасці” Эразма Ратэрдамскага (“Крыніца”, 1999, № 10; асобным выданнем выйшла ў 2006) і трактатаў “Аб грамадзянскай, або палітычнай свабодзе” і “Пра шчаслівае жыццё, або найвышэйшыя чалавечыя вартасці” Андрэя Волана (асобнае выданне пабачыла свет у 2009). Перакладаў з японскай мовы чатыры апавяданнi Акутагавы Р’юноскэ (“Крыніца”, 1997, № 6; “Далягляды”, 1990). Тры з іх можна знайсцi тут:

http://bellib.net/foreign/japanese/akutagawa/index.shtml

У анталогіі М. Скоблы “Галасы з-за небакраю” змешчаныя ўрыўкі з перакладу Ул. Шатона “Песні пра зубра” М. Гусоўскага.

Памёр Уладзімір Шатон 6 жніўня 2009 г.

Чытайце таксама

Данііл Хармс

Данііл Хармс

Рускі сатырычны паэт і празаік

Зінаіда Бандарына

Зінаіда Бандарына

Беларуская паэтка.

Роберт Саўці

Роберт Саўці

Ангельскі паэт-рамантык, перакладчык, гісторык, прадстаўнік “азёрнае школы” (разам з Колрыджам і Ўордсвартам), паэт-лаўрэат з 1813 па 1843 гады (званне прыдворнага паэта давалася да канца жыцця; паэт-лаўрэат мусіў пісаць вершы з нагоды розных падзей у жыц

Енс Ёханэс Ёргенсэн

Енс Ёханэс Ёргенсэн

Дацкі паэт, празаік і публіцыст.

1928