№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Уладзімір Папковіч

Уладзімір Папковіч

Нарадзіўся 25 сакавіка 1935 году ў вёсцы Дварэц на Вілейшчыне. У 1953 годзе скончыў Ільянскую сярэднюю школу Вілейскага раёну і паступіў на факультэт нямецкай мовы Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моваў, які і скончыў у 1958 годзе. Працаваў у тым жа самым інстытуце выкладчыкам нямецкай мовы, затым у розных навучальных і дзяржаўных установах Мінска выкладчыкам і перакладчыкам тэхнічнай літаратуры. З 1966 году жыве і працуе ў Віцебску.

З 1982 году – старшы выкладчык нямецкай мовы Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава (цяпер – Дзяржаўны універсітэт імя П. М. Машэрава). З 1998 па 2005 год – загадчык кафедры нямецкай мовы гэтага універсітэта.

Друкавацца пачаў з 1962 году ў рэспубліканскіх, абласных і гарадскіх выданнях у Мінску і Віцебску: часопісах “Нёман”, “Полымя”, “Маладосць”, альманахах “Далягляды”, “Братэрства” і інш.

Выдаў кнігі вершаў: “На досвітку” (“Мастацкая літаратура”, 1978); “Зерне” (“Мастацкая літаратура”, 1982); “Самы кароткі цень” (“Мастацкая літаратура”, 1988); “На тым стаю” (УПП “Віцебская абласная друкарня”, 2004); “Вы будзеце смяяцца” (пад псеўданімам Ахрэм Нядбайла, “Віцебская абласная друкарня”, 2008); “Рэшта” (Мн.: “Медысонт”, 2010).

Кнігі перакладаў:

З нямецкай на беларускую:

Ёганэс Р. Бэхер. “Вяртанне да сябе”. Вершы (“Мастацкая літаратура”, 1985);
Рут Крафт. “Востраў без маяка”. Раман (“Мастацкая літаратура”, 1987);
Закаханы вандроўнік: паэзія нямецкага рамантызму (“Мастацкая літаратура”, 1989);
Фрыдрых Шылер. Вільгельм Тэль (у кнізе: “Скарбы сусветнай літаратуры”, “Мастацкая літаратура”, 1993);
Эрых Марыя Рэмарк. Тры таварышы. Раман (“Мастацкая літаратура”, 1994).

З рускай і беларускай на нямецкую:

Давид Симанович. Витебск. Шагал. Любовь. (Witebsk. Chagall. Liebe. “Віцебская абласная друкарня”, 2003).
Кастусь Вераніцын. “Тарас на Парнасе” (Taras auf dem Parnass. У кнізе: “Класіка”, выдавец Віктар Хурсік, 2003).

Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1981 году.

Лаўрэат прэміі “Сузор’е муз” імя Уладзіміра Караткевіча.

Чытайце таксама

Джэфры Чосэр

Джэфры Чосэр

Дэвід Герберт Лоўрэнс

Дэвід Герберт Лоўрэнс

Ангельскі празаік, паэт, драматург, эсэіст і літаратурны крытык

Рыку Коранэн

Рыку Коранэн

Фінскі пісьменнік. Нарадзіўся ў Турку. Дэбютаваў у 2003 годзе.

Святаслаў Альшэнка-Вільха

Святаслаў Альшэнка-Вільха

Літаратурны псеўданім украінскага паэта і празаіка, лёс якога пасля 1944 году невядомы

1873