№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Ніл Гілевіч

Ніл Гілевіч
Навуковец, паэт, перакладчык Ніл Гілевіч нарадзіўся ў 1931 г. у в. Слабада Лагойскага раёну. Вядомы перадусім як балгарыст, выдаў тры анталогіі балгарскай паэзіі: “Ад стром балканскіх” (1965), “Хай зорыць дзень!” (1973), “Сто гадоў, сто паэтаў, сто песень” (1978), а таксама кнігі перакладаў паэзіі Н. Вапцарава “Песня пра чалавека” (1982), Г. Джагарава “Зямля – як чалавечая далонь” (1984), Х. Радзеўскага “Цвіціце, зёлкі, травы, дрэвы!” (1985), Л. Леўчава “Мелодыя для флейты” (1990), І. Давыдкава “Крокі вернасці” (1970, разам з А. Разанавым), П. Яварава “Апалавы пярсцёнак” (1988, разам з В. Сахарчуком). Выдаў таксама зборнік балгарскай дзіцячай паэзіі “Чарадзейны ліхтарык” (1968). Пераклады са славенскай паэзіі Н. Гілевіча складаюць кнігу “Маці мая Славенія: Старонкі славенскай паэзіі” (1976), дзе прадстаўленыя наступныя паэты: Ф. Прэшэрн, Ф. Леўстык, С. Енка, Ё. Стрытар, С. Грэгорчыч, А. Ашкерц, А. Медвед, І. Цанкар, Д. Кеттэ, О. Жупанчыч, Ё. Мурн, А. Граднік, Л. Нові, І. Грудзен, П. Голіа, М. Ярц, Т. Сялішкар, А. Воднік, С. Косавел, Э. Коцбек, М. Клопчыч, Б. Вадшак, Ё. Удовіч, М. Бор, Б. Фатур, Ц. Выпотнік, Ф. Філіпіч, Ф. Касмач, К. Дзястоўнік-Каюх, П. Левец, І. Мінацці, Ц. Злобец, П. Кракар, Т. Паўчэк, Я. Менарт, Д. Зайц, Г. Стрніша, К. Ковіч, В. Таўфер, Ф. Форстнерыч, С. Вегры, Я. Юван, М. Крамбергер, С. Макаровіч. Выйшаў таксама асобны зборнік вершаў О. Жупанчыча “У вечным дазоры” (1986). Пераклады Н. Гілевіча са славянскай паэзіі складаюць анталогію “Роднасць: Пераклады са славянскіх паэтаў” (1983).

У “Даляглядах” друкаваліся пераклады Н. Гілевіча з балгарскай (Л. Леўчаў, 1988, Дз. Панцялееў, 1976), рускай (Я. Савінаў, 1979, 1977, А. Германаў, 1980), славенскай (О. Жупанчыч, 1986, С. Косавел, 1975), украінскай (Б. Алейнік, Р. Братунь, Л. Горлач, В. Грабоўскі, І. Драч, С. Ёвенка, Ул. Забаштанскі, Т. Каламіец, В. Корж, Р. Лубкіеўскі, Ул. Лучук, в. Маруга, Дзм. Паўлычка, М. Пятрэнка, С. Рэп’ях, 1978) паэзіі.

У анталогіі М. Скоблы “Галасы з-за небакраю” прадстаўленыя пераклады Ніла Гілевіча з балгарскай (І. Вазаў, Х. Радзеўскі, Б. Дзімітрова, В. Ракоўскі, Г. Джагараў, І. Давыдкаў, Н. Вылчаў, П. Ярданава, Э. Эўцімаў), славенскай (О. Жупанчыч, Ф. Форстнерыч), сербскай і сербахарвацкай (М. Крлежа, Д. Максімавіч, Ф. Філіпіч, М. Паўлавіч, Б. Цімоціевіч, Л. Джыдзіч), сербалужыцкай (Ю. Кох), польскай (С. Р. Дабравольскі, І. Сікірыцкі), верхнялужыцкай (Ю. Брэзан), украінскай (Дзм. Паўлычка) моваў.

Чытайце таксама

Кнут Гамсун

Кнут Гамсун

Нарвежскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры

Шарлота Пэркінс Гілман

Шарлота Пэркінс Гілман

Амерыканская пісьменніца, эканаміст, выкладчык і ранні тэарэтык фемінісцкага руху

Стэфан Жаромскі

Стэфан Жаромскі

Польскі пісьменнік і публіцыст, “сумленне польскай літаратуры”

Чэслаў Мілаш

Чэслаў Мілаш

Польскі паэт, празаік, эсэіст, гісторык літаратуры, перакладчык, юрыст і дыпламат

1573