№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Пятро Бітэль

Пятро Бітэль

Пятро Бітэль (1912–1991) – беларускі паэт, перакладчык, краязнаўца. Нарадзіўся ў мястэчку Радунь Лідскага павета Віленскай губерні (цяпер пасёлак Радунь Воранаўскага раёна).

Самы знакаміты пераклад П. Бітэля – “Пан Тадэвуш” А. Міцкевіча, а таксама “Конрад Валенрод”, “Гражына”, “Крымскія санеты” і інш. Асобнымі кнігамі выходзілі яго пераклады аповесці Ю. І. Крашэўскага “Хата за вёскай” (1989) і “Залаты асёл” Апулея (1991, разам з перакладам “Дафніса і Хлоі” Лонга, выкананым А. Клышкам, у серыі “Скарбы сусветнай літаратуры”).

П. Бітэль пераклаў шэраг твораў беларускай польскамоўнай літаратуры ХІХ ст. – Ф. Багушэвіча, А. Гарадзенскага, А. Грот-Спасоўскага, Я. Дварэцкага, В. Дуніна-Марцінкевіча, Ю. Завілейкі, А. Крумана, А. Макрэцкага, А. Петрашкевіча, І. Шыдлоўскага (“Раса нябёсаў на зямлі тутэйшай”, 1998), польскамоўныя творы В. Дуніна-Марцінкевіча (2007), верш Адама Плуга “Да В. Марцінкевіча, аўтара твораў на беларускай гаворцы” (”Далягляды”, 1989).

Апроч гэтага, у “Даляглядах” друкаваліся яго пераклады “Франак Саліга і пан Бог” К. Тэтмаера (1976), “Банасёва” М. Канапніцкай (1984), “Здарэнне ў гарах” Г. Сянкевіча (1987).

У анталогіі М. Скоблы “Галасы з-за небакраю” змешчаныя пераклады П. Бітэля з польскай мовы (А. Міцкевіч, Я. Дварэцкі, В. Каратынскі).

Чытайце таксама

Ігар Паглазаў

Ігар Паглазаў

Беларускі паэт. Пайшоў з жыцця ў 13 гадоў

Гюнхільд Эехаўг

Гюнхільд Эехаўг

Нарвежская пісьменніца, паэтка і выкладчыца.

Тэадор Нарбут

Тэадор Нарбут

Гісторык, археолаг, інжынер, бібліяфіл, апантаны даследчык гісторыі роднага краю

Серж Гензбур

Серж Гензбур

Французскі паэт, кампазітар, аўтар і выканаўца песняў, актор і рэжысёр

2245