№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Вацлаў Ластоўскі

Вацлаў Ластоўскі

Вацлаў Ластоўскі (1883–1938), грамадскі і палітычны дзеяч, пісьменнік, гісторык, філолаг, этнограф, нарадзіўся ў засценку Калеснікава Дзісненскага павета.

Друкаваўся з 1909 (псеўд. Власт, Юры Верашчака, Арцём Музыка, Сваяк, Палачанін, Ю. Сулімірскі і інш.). Аўтар гістарычнай аповесці "Лабірынты" (1923), сцэнічнага эпізода з жыцця Ф. Скарыны ("Адзінокі", 1923). Складаў чытанкі для дзяцей. Апрацоўваў гістарычныя легенды. Аўтар апавяданняў, артыкулаў пра С. Палуяна, П. Багрыма, Ц. Бычкоўскага, К. Каліноўскага, В. Цяпінскага і інш., успамінаў пра М. Багдановіча, Я. Купалу, "нашаніўскі перыяд". Перакладаў з рускай (А. Талстой), англійскай (Р. Кіплінг, Б. Мэон), польскай (Э. Ажэшка, А. Валодзьскі, К. Тэтмаер), дацкай (Х. К. Андэрсен) і іншых моваў. Многія пераклады Вацлава Ластоўскага пад рознымі псеўданімамі друкаваліся ў часопісе “Крывіч”, які ён сам жа рэдагаваў.

У анталогіі М. Скоблы “Галасы з-за небакраю” змешчаны пераклад Ластоўскага верша Аляксея Талстога “Чужое гора”.

Чытайце таксама

Янка Запруднік

Янка Запруднік

Беларуска-амерыканскі гісторык і публіцыст, актыўны дзеяч беларускай дыяспары ў ЗША.

Ўільям Батлер Ейтс

Ўільям Батлер Ейтс

Ірландскі англамоўны пісьменнік, паэт, драматург. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры

Готфрыд Аўгуст Бюргер

Готфрыд Аўгуст Бюргер

Фрэнк Баўм

Фрэнк Баўм

Амерыканскі празаік, драматург, актор. Знакаміты творам "Чараўнік краіны Оз"

2119