№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Жанна Некрашэвіч-Кароткая

Жанна Некрашэвіч-Кароткая

Жанна Некрашэвіч-Кароткая нарадзілася ў Мінску ў 1972 годзе. Скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта па спецыяльнасцях “Руская філалогія” і “Класічная філалогія”. Абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме “Драматургія Францішкі Уршулі Радзівіл” (навуковы кіраўнік – дацэнт У. Г. Кароткі) у 1999 г.

Апублікавала больш за 140 навуковых прац па гісторыі беларускай літаратуры XI–XVIII ст., у тым ліку – манаграфію “Нясвіжская Мельпамена: Драматургія Францішкі Уршулі Радзівіл” (Мінск, 2002), навуковае выданне “Ioannes Visliciensis. Bellum Prutenum = Ян Вісліцкі. Пруская вайна” (Мінск, 2005), манаграфію “Беларуская лацінамоўная паэзія: ранні Рэнесанс” (Мінск, 2009), шэраг артыкулаў, дакладаў на міжнародных і рэгіянальных канферэнцыях, пераклады з навуковымі каментарыямі ў навуковых выданнях Беларусі, Літвы, Польшчы, Расіі, Украіны. Суаўтар выдання “Старажытная літаратура ўсходніх славян” (Гродна, 2004), акадэмічнай “Гісторыі беларускай літаратуры XI–XVIII ст.” (т. 1; Мінск, 2006), а таксама вучэбнага дапаможніка “Латинский язык” для студэнтаў гуманітарных спецыяльнасцяў (Мінск, 2008).

Найбольш актыўна даследуе новалацінскую літаратуру Беларусі XVI – XVII ст. З 2006 года кіруе навукова-даследчай тэмай “Героіка-патрыятычны эпас у беларускай паэзіі эпохі Рэнесансу: праблема фарміравання гуманістычных ідэалаў і маральных каштоўнасцяў асобы” па Дзяржаўнай праграме фундаментальных даследаванняў Рэспублікі Беларусь.

Працавала старшым выкладчыкам кафедры гісторыі беларускай літаратуры БДУ (1995 – 2001), загадчыцай кафедры класічнай і славянскай філалогіі Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта і дацэнтам кафедры раманскай і класічнай філалогіі (2001 – 2004). Цяпер працуе дацэнтам кафедры сучасных замежных моў факультэта міжнародных адносін БДУ (з 2005). Жыве ў Мінску.

Спіс асноўных навуковых публікацый:

graecolatini.narod.ru

Чытайце таксама

Жорж Санд

Жорж Санд

Французская пісьменніца

Публій Авідый Назон

Публій Авідый Назон

Адзін з найбольш значных паэтаў залатога веку рымскай літаратуры

Мікола Зэраў

Мікола Зэраў

Украінскі літаратуразнаўца, паэт, майстра санэтаў, перакладчык на ўкраінскую і рускую

Марцін Святліцкі

Марцін Святліцкі

Польскі паэт, празаік, журналіст, вакаліст гурта Świetliki

825