№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Зміцер Колас

Зміцер Колас
Нарадзіўся ў Мінску ў 1957 годзе, скончыў французскі факультэт Інстытута замежных моваў (1979), дзе пасля выкладаў і два гады вёў курс мастацкага перакладу. Загадваў выдавецтвам пры Беларускім гуманітарным ліцэі, з 1998 году працаваў галоўным рэдактарам прыватнага выдавецтва “Энцыклапедыкс”, выданнем кніг займаецца і па сённяшні дзень.

Пераклаў на беларускую мову творы Альбэра Камю (раман “Чужаніца”, аповесць “Падзенне”, апавяданні, п’есы, эсэ), якія выходзілі асобнай кнігай у 1986 годзе (Альбэр Камю. “Чужаніца: Раман, аповесць, апавяданні”), а пасля ў серыі “Скарбы сусветнай літаратуры” (2005; некаторыя асобныя творы друкаваліся таксама ў часопісе “Крыніца”), творы Жана-Поля Сартра, які таксама выходзілі двойчы – у зборніках “Мур: Апавяданні” (1991) і “Мур” (2004, серыя “Літаратурная скарбонка”), апавяданні Гі дэ Мапасана “У моры”, “Два сябры”, “Прыгода Вальтэра Шнафса”, “Вяроўка”, “Аздоба” (зборнік “Навелы”, 1987), раман Алена Роб-Грые “Праект рэвалюцыі ў Нью-Ёрку” (2005, серыя “Літаратурная скарбонка”), апавяданні Луі Арагона “Падсадная качка”, Алена Роб-Грые “Сцэна” і “Трапізмы” Наталі Сарот (“Французская навела ХХ ст.”, 1992), урыўкі з рамана Франсуа Рабле “Гарганцюа і Пантагруэль” (“Крыніца”, № 7 (1), 1994; “Хрэстаматыя па літаратуры народаў свету”, частка 1 – там жа можна знайсці ўрыўкі з трактата “Абарона і ўсхваленне французскай мовы” Ж. дзю Бэле ў перакладзе З. Коласа), апавяданне “Самота” Бруна Шульца (зборнік “Цынамонавыя крамы”, 2006).

Пераклаў некалькі кніг для дзяцей: Сафія дэ Сегюр “Зачаравая хатка” (1992), Шарль Пэро “Чарадзейныя казкі” (1993).

Пераклады Змітра Коласа з французскай паэзіі друкаваліся ў “Хрэстаматыі па літаратуры народаў свету”, частка 1 (урыўкі з “Песні пра Раланда”), анталогіі М. Скоблы “Галасы з-за небакраю” (Ж. дзю Бэле, Франсуа Віён, Андрэ Шэнье) і альманаху “Далягляды” (1983, Шарль Бадлер, маленькія паэмы прозай).

У серыі “Галерэя чалавечай думкі” выйшлі пераклады Змітра Коласа працаў Рэнэ Дэкарта “Развагі аб метадзе: Як правільна накіроўваць свой розум і шукаць праўду ў навуках” (2007) і Нікало Мак’явэлі “Уладар” (2008). Апроч гэтага, пераклаў працы Жака Дэрыды “Акрамя імя” (1997) і Поля Вэйна “Ці верылі грэкі ў свае міфы? Эсэ пра стваральнае ўяўленне” (2000).

У серыі “Бібліятэка французскай драматургіі” Зміцер Колас пераклаў і выдаў п’есы “Непадкупны забойца” Эжэна Ёнэска і “Хатка” Андрэ Русэна (том 1), “Мухі” Жана-Поля Сартра, “Праведнікі” Альбэра Камю і Канец гульні” Сэмюэля Бэкета (том 2), “Вячэра з дурнем” Франсіса Вэбэра (том 3). Апроч гэтага, пераклаў п’есу Эжэна Ёнэска “Лысая спявачка”, якая выходзіла ў альманаху “Далягляды” (1992) і зборніку “Пры зачыненых дзвярах” (1995). У тым жа зборніку надрукаваныя пераклады З. Коласа п’есаў “Калігула” Альбэра Камю і “Пры зачыненых дзвярах” Жана-Поля Сартра.

У серыі “Постаці гісторыі” пераклаў і выдаў кнігу Жана Лякуцюра “Шарль дэ Голь” (2009), у серыі Littera scripta – раман Патрыка Бэсона “Ліст да страчанага сябра” (2010).

Чытайце таксама

Джэфры Чосэр

Джэфры Чосэр

Дэвід Герберт Лоўрэнс

Дэвід Герберт Лоўрэнс

Ангельскі празаік, паэт, драматург, эсэіст і літаратурны крытык

Рыку Коранэн

Рыку Коранэн

Фінскі пісьменнік. Нарадзіўся ў Турку. Дэбютаваў у 2003 годзе.

Святаслаў Альшэнка-Вільха

Святаслаў Альшэнка-Вільха

Літаратурны псеўданім украінскага паэта і празаіка, лёс якога пасля 1944 году невядомы

2968