Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары
Чытаць далейМы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары
Чытаць цалкам
Дваццаты нумар часопіса “ПрайдзіСвет” мы вырашылі зноў зрабіць “нацыянальным”. У адрозненне ад папярэдніх, нямецкага і нарвежскага, нумароў, гэты прысвечаны народу, мове і творам, якія раней былі вельмі важнай часткай нашай гісторыі і культуры.
Чытаць цалкам
Нумар, які мы прадстаўляем, досыць незвычайны. Па-першае, большасць перакладных тэкстаў у ім — празаічныя творы (ці хутчэй урыўкі з твораў) сучасных аўтараў, па-другое, яны былі спецыяльна абраныя для гэтага нумару нарвежскім выдаўцом і рэдактарам Крысціянам К’ельструпам і перакладзеныя Лідыяй Ёхансэн.
Чытаць цалкам
...І ўсё адно мы трымаемся за паэзію, усё адно яе пішам, перакладаем і чытаем, знаходзім і адкрываем для сябе новых і забытых паэтаў і паэтак. Усё роўна самотна рухаемся разам з вершам, рухаемся за ім, ухапіўшыся за ягоныя “парэнчы”, спрабуем адшукаць яго пачатак, намацаць яго “мерыдыян” і, як казаў паэт Паўль Цэлан, прыйсці на сустрэчу з сабой.
Чытаць цалкам
У новым, сямнаццатым, нумары мы спрабуем паглядзець, якімі бачаць свае гарады нашы сучаснікі і аднадумцы, пісьменнікі і пісьменніцы ХХІ стагоддзя.
Чытаць цалкам
Усе нашыя ўяўленні пра “сапраўдную” літаратуру пачынаюцца ў школе. Са сценаў кабінетаў літаратуры, як і сто гадоў таму, на вучняў глядзяць сур’ёзныя шырокабародыя мужы, якія ведаюць пра жыццё ўсё і са сваіх партрэтаў вучаць маленькіх хлопчыкаў і дзяўчатак, як насамрэч збудаваны свет і што значыць жыць правільна. А ўзнёслыя настаўніцы вядуць вучняў уздоўж партрэтаў па вузкай дарожцы школьнай праграмы і ўкладваюць у яшчэ падатлівыя галовы літаратурны канон, які сведчыць: сапраўдную літаратуру стваралі толькі мужчыны. Жанчыны ж, чые партрэты маглі трапіць на сцены, калі дазваляла прастора, могуць звацца толькі “паэтамі”, таму што “паэтэса” — гэта так прыніжальна. У школе мы даведваемся, што ў літаратуры, як і ў вайны, не жаночае аблічча.
Чытаць цалкам
Калі святы заканчваюцца, застаецца іх толькі ўспамінаць. А таксама чытаць, бо на святы не ва ўсіх знойдзецца на гэта час, нават калі чытанка калядная ці навагодняя. Часопіс “ПрайдзіСвет” зычыць усім як мага больш цікавых кніг у любую пару году, а пакуль памяць пра Каляды яшчэ не зусім сцерлася, запрашае разам з пісьменнікамі і перакладчыкамі ўспомніць нядаўнія святочныя прыемнасці і занурыцца ў традыцыйнае для доўгіх зімовых вечароў чытанне гатычных, гумарыстычных і калядных твораў.
Чытаць цалкам
Свет мастацкай літаратуры — выдуманы, несапраўдны, як ні круці, незалежна ад таго, што аўтар апісвае: Лондан, Маконда, краіну Оз ці паселішча на адным са спадарожнікаў Юпітэра. Мы верым ва ўмоўную рэальнасць, створаную для нас аўтарам, верым, што Лондан і Маконда сапраўды недзе існуюць, хай сабе толькі ў тыя моманты, калі трымаем кнігу ў руках. І чым далей вядзе нас аўтар, тым больш мы яму верым.
Чытаць цалкам
Магчыма, аўтар і памёр, як кажуць некаторыя, але нават калі так, яго прывід абавязкова бадзяецца недзе побач з намі. Бачым мы яго ці не — залежыць выключна ад нашага стаўлення да літаратуры ўвогуле і нашых з ім дачыненняў у прыватнасці.
Чытаць цалкам
На першы погляд можа падацца, што нямецкая мова — вельмі маналітная: гавораць на ёй у адным рэгіёне, ніякай экзотыкі. Варта, аднак, успомніць, што рэгіён гэты ўлучае не толькі Германію...
Чытаць цалкам
Гэта адзінаццаты нумар нашага часопіса, прысвечаны, па вялікім рахунку, літаратурнай контр-культуры сярэдзіны ХХ стагоддзя — пакаленню дзяцей, якія спачатку толькі гуляліся насуперак “бацькам” і сістэме, “бацькамі” збудаванай. Мы не ведаем, ці падазравалі яны тады, у 50-я—60-я, збіраючыся ў танных піўных, разважаючы пра камунізм, нірвану і чытаючы вершы — аплявухі грамадскай прыстойнасці, што акурат гэты іхны андэграўнд калісьці ператворыцца ў паўнавартасную...
Чытаць цалкам
— Ага, добра… Вось і вы, дзеткі! Вітаем у нашым Палацы Дзяцінства! Заходзьце, заходзьце… Самых маленькіх просім у Пясочніцу, астатнія — за мной! Стоп-стоп, а вось вам сюды нельга! Дарослых адвядуць праз Чорны ўваход у Вельмі Сур’ёзны Кабінет — там вам будзе ўтульна, і вы зможаце адпачыць, а то выгляд у вас, скажу шчыра… м-м-м… вельмі стомлены… Так што і вы зможаце агледзець наш палац (праўда, з іншага боку, хе-хе). Ну што, хадзем?
Чытаць цалкам
“Што было раней — забойства ці дэтэктыў?” — задаецца пытаннем Корнэль Фёльдвары. Оскар Ўайлд убачыў бы ў гэтых сумневах пацверджанне сваёй думкі пра тое, што рэчаіснасць ёсць перайманнем мастацтва. Нібыта натхнёны Ўайлдам, Шэрлак Холмс неяк сказаў, што артыстызм, калі ён у крыві, можа прыняць самыя нечаканыя формы. Навошта ж пасля гэтага здзіўляцца, што ён прымае форму жыцця? Як іначай містэр Холмс мог прасякнуцца сентэнцыяй у духу містэра Ўайлда, калі не пры асабістай сустрэчы на лонданскай вуліцы, напрыклад, у пачатку 1890-х?
Чытаць цалкам
Уся праблема ў тым, каб палічыць, колькі патрэбна люстэркаў, каб у іх адлюстравалася ўся Беларусь — тая, якую мы ведаем, і тая, пра якую здагадваемся хіба што ў рэдкія хвіліны прасвятлення. І нават палічыць гэтыя люстэркі прасцей, чым уціснуць іх у адзін аўтапартрэт, бо і палатно не гумовае, і люстэркі трапляюцца вельмі нестандартных формаў і памераў.
І ўсё ж… колькі трэба люстэркаў? Адно для польскамоўных рамантыкаў, другое для габрэяў, што аддавалі перавагу іўрыту і ідышу, трэцяе для татараў з іх кітабамі, чацвертае для раззлаваных маладых людзей, у якіх адна трасянка ў галаве, пятае для ўсіх гэтых дзіўных пісьменнікаў, якім мала адной мовы, і яны пачынаюць пісаць на іншай. А колькі тых, каго не адразу прызнаеш сваімі, а калі і прызнаеш, дык яны самі пачнуць адмаўляцца! І ў кожным люстэрку — свой адбітак, і ўзаемна адлюстроўваючыся, гэтыя адбіткі ствараюць фантасмагарычную карціну, на якой польскае ўжо нельга адрозніць ад габрэйскага, а рускае зліваецца з беларускім у параксізме моватворчасці і ўзаемнага прыцягнення.
Чытаць цалкам
Гэта ў Афрыцы, а зусім не ў Грэцыі, ёсць усё, нават другая “Паэтыка” Арыстоцеля. Але яшчэ Умбэрта Эка расказваў, што так проста ў “Finis Africae” не трапіш — і схаваны добра, і перашкоды не абы-якія. Ды калі ўжо прабярэшся — і праз пяскі Сахары, і праз непралазныя джунглі, і праз Mare Tenebrarum, і праз калючае кустоўе бушвельда, — знайсці можна якія заўгодна літаратурныя багацці, тым больш што руднікі гэтыя, у адрозненне ад алмазных капальняў Кімберлі, распрацаваныя зусім мала...
Чытаць цалкам
А чаму мы, уласна, лічым, што гэта бык выкраў Еўропу і аднёс яе на спіне на востраў Крыт? Прасцей было б паверыць, што смажанага быка прынеслі Еўропе на вячэру, альбо што бык мірна пасвіўся непадалёк ад яе маёнтка, альбо што вушы быка кінуў да ног Еўропы нейкі закаханы тарэадор. Міфы заўсёды пакідаюць немалую прастору для інтэрпрэтацыяў...
Чытаць цалкам
Чацверты нумар часопіса “ПрайдзіСвет” прысвечаны літаратуры маладосці – творам, напісаным паэтамі, празаікамі, драматургамі, якія рана кінулі пісаць (як Арцюр Рэмбо) ці рана пайшлі з жыцця (як Вільгельм Гаўф), а таксама юнацкім (ледзь не дзіцячым) творам аўтараў, жыццё якіх не было абмежаванае адным юнацтвам (як Говард Філіпс Лаўкрафт ці Мэцью Грэгары Льюіс). У гэтым нумары адзначыліся і сапраўдныя вундэркінды...
Чытаць цалкам
Вось і надышоў канец году – самы загадкавы і таямнічы час. Давайце зірнем на каляндар: усё самае цікавае пачалося яшчэ ў ноч з 31 кастрычніка на 1 лістапада – Хэлаўін, Дзень Усіх Святых. Менавіта ў гэтую ноч у свет выходзяць самыя розныя духі і пачвары – і румынскія вурдалакі (пра што сведчыць класік румынскага рамантызму Міхай Эмінэску), і здані багатага ўяўлення сёлетняга юбіляра Эдгара Алана По...
Чытаць цалкам
Дазвольце хуценька пазнаёміць Вас са звычкамі нашай кавярні. Тыя стравы, якія Вам ужо, магчыма, вядомыя, якія Вы маглі пакаштаваць раней (а мы пазычылі іх з добра вядомай крыніцы, якая не выходзіць за межы нашага далягляду), Вам пададуць барадатыя прайдзісветы – сачыце ўважліва за пазнакамі ў меню.
Чытаць цалкам
Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.
Чытаць цалкам