№12: Deutsche Vita

№12: Deutsche Vita

На першы погляд можа падацца, што нямецкая мова — вельмі маналітная: гавораць на ёй у адным рэгіёне, ніякай экзотыкі. Варта, аднак, успомніць, што рэгіён гэты ўлучае не толькі Германію...

Чытаць далей

№12: Deutsche Vita

12 жніўня 2013

№12: Deutsche Vita

На першы погляд можа падацца, што нямецкая мова — вельмі маналітная: гавораць на ёй у адным рэгіёне, ніякай экзотыкі. Варта, аднак, успомніць, што рэгіён гэты ўлучае не толькі Германію і Аўстрыю, але яшчэ і Швейцарыю і Ліхтэнштэйн. Усё ўжо робіцца трошкі складаней. А што рабіць з нямецкамоўнай паэзіяй Румыніі? З песнямі, якія на самай сапраўднай нямецкай мове спявалі немцы Паволжа? Ладна з той Румыніяй і з тым Паволжам — што рабіць з беларускім паэтам Алесем Разанавым, які раптам вырашыў напісаць па-нямецку цэлую кнігу вершаў? А калі сюды дадаць яшчэ і розныя варыянты і дыялекты — ну, хаця б тую ж стараверхненямецкую, — нямецкамоўны свет акажацца нашмат больш загадкавым і стракатым. І гэта мы яшчэ не згадваем ідыш, які таксама ўзнік на аснове сярэдненямецкіх дыялектаў.

Аднак разбірацца з усёй гэтай блытанінай — справа мовазнаўцаў. Мы ж у новым нумары паспрабавалі проста паказаць чытачам, што нямецкая мова — гэта не толькі Гаўф, Гайнэ і Рэмарк, што на ёй з не меншым поспехам можна напісаць трансільванскую элегію, расійскую песню ці гераічны эпас. Дарэчы, не ўсе адразу ўспомняць, што Рыльке з Крамерам — аўстрыйскія паэты.

Безумоўна, мы не прэтэндавалі на ахоп усяго нямецкамоўнага рэгіёна. Больш за тое, на пэўным этапе падрыхтоўкі нумару рэдакцыя прасякнулася нямецкай дакладнасцю і духам мінімалізму і вырашыла, што Швейцарыю годна прадставіць адзін з перакладчыкаў, раздзелы варта строга катэгарызаваць, акуратна пранумараваць і расставіць па парадку, а прадмову змясціць у тры абзацы — карацей, падысці да справы з брытвай Окама. Бо Deutsche Vita салодкая тады, калі ўсё на месцы і нічога лішняга.

 

Weltbummler

461