№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Іда Рэнтул Аўтуэйт

Іда Рэнтул Аўтуэйт
Аўстралійская ілюстратарка дзіцячых кніг. Адукацыю атрымала ў Прэсвітэрыянскім жаночым каледжы ў Мельбурне. У асноўным працавала з пяром, атрамантам і акварэллю.

Яе першыя ілюстрацыі былі надрукаваныя ў часопісе The New Idea ў 1904 годзе, калі мастачцы было 15 гадоў. Гэта былі малюнкі да апавядання яе старэйшай сястры Эн Рэтрэй Рэнтаўл. Выйшаўшы за Генры Аўтуайта ў 1909 годзе, яна таксама супрацоўнічала з ім; часам мадэлямі для ілюстрацый мастачкі выступалі яе дзеці.

Ілюстрацыі Аўтуэйт выстаўляліся ў Аўстраліі, а таксама ў Лондане і Парыжы.

Чытайце таксама

Вітаўтас Дэкшніс

Вітаўтас Дэкшніс

Літоўскі паэт і перакладчык з розных славянскіх моў, у тым ліку з беларускай

Ян Балабан

Ян Балабан

Чэшскі пісьменнік, перакладчык, эсэіст. Перакладаў Лаўкрафта

Хінемаана Бэйкер

Хінемаана Бэйкер

Паэтка і музыка з Новай Зеландыі.

Яўгенія Пфляўмбаум

Яўгенія Пфляўмбаум

Беларуская паэтка

1466