№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Грыцько Чубай (Грицько Чубай)

1949 - 1982

Грыцько Чубай
Украінскі паэт і перакладчык, адзін з найбольш яркіх прадстаўнікоў львоўскага андэграўнду 1970-х гг., «папярэднік бубабізму» (В. Марозаў).

Нарадзіўся на Роўненшчыне, пасля заканчэння школы ў 1967 годзе спрабаваў паступіць у Кіеўскі ўніверсітэт, але за «антирадянську» крамолу не быў дапушчаны да ўступных экзаменаў, затое на ўсё жыццё атрымаў сабе «апекуноў» з КДБ.

Пасля гэтага ўсе спробы паступіць ва ўніверсітэт былі марнымі. Працаваў на радыё ў Роўне.

У 1968 прыязджае ў Львоў і чытае ў асяродку ўкраінскіх інтэлектуалаў паэму «Вертеп», якая адразу была высока ацэненая. Паэт пераязджае на сталае жыхарства ў Львоў. У свае 20 гадоў Г. Чубай быў своеасаблівым «гуру», неаспрэчным лідарам і аўтарытэтам для цэлага пакалення не нашмат малодшых, а часам і старэйшых сучаснікаў.

У 1970 г. арганізоўвае і выдае «Скриню» — адзін з першых самвыдатаўскіх часопісаў Украіны.

У 1972 г. КДБ робіць ператрус у кватэры Галіны Чубай — паэтавай жонкі. Некалькі дзён у КДБ прывялі паэта да глыбокай дэпрэсіі, а цяжкая фізічная праца грузчыкам — да праблемаў са здароўем. Цяжкі матэрыяльны стан прымусіў Г. Чубая працаваць на будоўлях у Сібіры, што яшчэ больш падарвала яго здароўе. Падчас рэпрэсій 1972—–1973 гг. Чубай быў арыштаваны і абвінавачаны ў «антирадянській агітації та пропаганді», аднак праз некалькі дзён вызвалены — разам з чуткай пра яго нібыта супрацоўніцтва з «органамі». Атмасфера прыніжальнай падазронасці ў асяродку інтэлігенцыі пасля «чысткі» цяжка пераносілася паэтам, уяўленне пра глыбокую драму ў ягонай душы дае паэма «Говорити, мовчати і говорити знову» (1975) — адзіны паэтычны твор (апроч дзіцячых вершаў), напісаны пасля 1972 году.

У 1979 г. Г. Чубай бліскуча здае экзамены ў маскоўскі Літаратурны інстытут, трапляе ў семінар да А. Жыгуліна, які называе яго наймацнейшым на сваёй плыні, аднак скончыць інстытут не паспявае: у 1982 годзе ва ўзросце 33 гадоў паэт пайшоў з жыцця.

Песні на вершы Г. Чубая выконвае гурт «Плач Єремії» (лідар гурта — Тарас Чубай, сын паэта).

Паводле матэрыялаў сайта http://chubay.ridne.net/

Чытайце таксама

Грэгары Корса

Грэгары Корса

Амерыканскі паэт і мастак, адзін з яркіх прадстаўнікоў Біт-пакалення

Мікола Куліш

Мікола Куліш

Украінскі драматург, журналіст, педагог, грамадскі дзеяч, рэжысёр

Сяргій Жадан

Сяргій Жадан

Культавы ўкраінскі паэт, эсэіст, перакладчык, арганізатар літаратурных фестываляў

Беатрыкс Потэр

Беатрыкс Потэр

Ангельская дзіцячая пісьменніца і мастак

1160