№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Марыя Шцястна (Marie Šťastná)

1981 -

Марыя Шцястна
Нарадзілася ў Валашскім Мэзыржычы, у Астраве вывучала гісторыю мастацтва, цяпер жыве ў Празе і прафесійна займаецца вырабам ювелірных упрыгожанняў. Аўтарка зборнікаў паэзіі “Вясновым крывадушнікам” (Jarním pokrytcům, 1999), “Пейзаж з Афеліяй” (Krajina s Ofélií, 2003), за якую атрымала прэстыжную прэмію імя Іржы Ортэна і выбарка вершаў з якой была апублікаваная па-беларуску ў чэшскім нумары часопіса “ARCHE” (№6, 2009; http://arche.by/by/21/50/1317/ ) і “Akty” (“Акты”, 2006). У 2010 годзе атрымала “Дрэздэнскую прэмію за лірыку”. Большасць вершаў з выбаркі, падрыхтаванай для публікацыі ў “ПрайдзіСвеце”, узятая са зборніка “Інтэр’еры” (Interiéry), які цяпер рыхтуецца да выдання.

Чытайце таксама

Алешандры Радрыгеш

Алешандры Радрыгеш

Бразільскі пісьменнік і журналіст

Наля Маркава

Наля Маркава

Беларуская паэтка

Міхаіл Лермантаў

Міхаіл Лермантаў

Расійскі паэт, празаік, драматург, мастак, афіцэр

Сімона дэ Бавуар

Сімона дэ Бавуар

Французская філосафка-экзістэнцыялістка, пісьменніца, ідэалагіня фемінісцкага руху.

1384