№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Парфірый Гаратак (Порфирій Горотак)

здаецца, 1917 - 1948

Парфірый Гаратак
Парфірый Гаратак – фіктыўны аўтар “Д’ябалічных парабалаў” – зборніка вершаваных пародыяў на розных украінскіх дзеячаў, пісьменнікаў і мастакоў дыяспары. Зборнік напісаны ў суаўтарстве ўкраінскімі пісьменнікамі Юрыем Клёнам і Леанідам Мосендзам і выдадзены ў 1947 годзе. Аўтары дадалі ў зборнік выдуманую біяграфію Гаратака:

“Парфірый Гаратак нарадзіўся 17 ліпеня 1917 году ў Зялёным Кліне ў сяле Гаратакіўцы над Амурам. На ўкраінскі Далёкі Усход яго продкі прыйшлі яшчэ першымі перасяленцамі са Сквіры на Кіеўшчыне. Яшчэ не маючы 18 гадоў, хлопец перабраўся ў Маньчжурыю, а праз некаторы час – у Карэю, дзе пражыў год. З Карэі ён дабраўся да Японіі, а адтуль перабраўся ў Гайдэрабад у Індыі.

На чужыне зарабляў у асноўным жывапісам, да якога з дзяцінства меў вялікі талент. Знаходжанне ў Карэі і Японіі дазволіла яму засвоіць тонкую і зманлівую тэхніку малявання на шоўку. Таму з Гайдэрабаду ён на некаторы час ездзіў да аднаго магараджы ў Мадрасе, які вельмі шанаваў яго талент і даручыў яму распісаць сцены свайго палаца.

Але няўрымслівая натура юнака не дазволіла яму жыць доўга на адным месцы і ў раскошы. Неўзабаве апынуўся ён у Тэгеране, а адтуль лёс закінуў яго ў Смірну, дзе ён запісаўся ў турэцкае войска. Туга па родным краі і палкае жаданне ўбачыць калі-небудзь Украіну, пра якую ён ведаў з апавяданняў дзеда, прымусілі яго выправіцца ў Еўропу.

Прабавіўшы некаторы час у Італіі, у адным з манастыроў Сіены, ён, перайшоўшы Альпы, апынуўся ў Аўстрыі, сярод землякоў. Мара яго быццам пачала ажыццяўляцца...

Але пра сваю вартую здзіўлення Адысею Гаратак рыхтуе асобную кнігу, якая, верагодна, будзе адкрыццём для нашага кніжнага рынку.

Вершы Гаратак пісаў яшчэ змалку. Стыль яго кшталтаваўся пад уплывам Рэмбо і Малармэ, асабліва апошняга. Не абышлося, здаецца, без уплыву расійскіх сімвалістаў. Але сучасныя ўкраінскія паэты, асабліва неакласікі, дапамаглі яму гэты стыль адшліфаваць і, так бы мовіць, "украінізаваць".

Акрамя французскай і ангельскай моваў Гаратак валодае яшчэ карэйскай, японскай, кітайскай і крыху класічнай малайскай. Ён зрабіў шмат перакладаў з гэтых моваў, але ў яго бурлацкім жыцці не было магчымасці іх захаваць.

Чытаючы яго плаўныя, звонкія вершы, чытач не раз задаецца пытаннем, што гэта: можа, першая бурапенная паэзія, першы Sturm ind Drang маладой душы, што з паловы свету назбірала ўражанняў і ведаў і не паспела яшчэ іх упарадкаваць, ці, магчыма, тонкая генрыхгайнаўская іронія дасведчанага падарожніка-паэта, памножаная на маляўнічасць вобразаў і нечаканасць стылістычных зваротаў. У кожным разе, чытачу самому давядзецца вырашаць гэтае пытанне.

Гэты ж зборнік ўяўляе сабой цікавую з'яву, якая яшчэ не мае аналагаў у нашай літаратуры. Ён уключае вершы розных гадоў, таму паміж імі сустракаюцца як няспелыя юнацкія, так і цалкам дасканалыя па форме, якія сведчаць, што паэт знаходзіцца на шляху да таго, каб канчаткова адшукаць сябе і самавызначыцца”.

Чытайце таксама

Анастасія Афанасьева

Анастасія Афанасьева

Украінская рускамоўная паэтка. Таксама перакладае з украінскай

Рышард Крыніцкі

Рышард Крыніцкі

Польскі паэт, перакладчык і выдавец, прадстаўнік літаратурнай групы “Новая хваля” (Nowa Fala)

Венядзікт Ерафееў

Венядзікт Ерафееў

Рускі пісьменнік, аўтар паэмы "Масква - Петушкі"

Тэрэза Вэйга

Тэрэза Вэйга

Партугальская пісьменніца, не дае інтэрв’ю і не раскрывае сваёй сапраўднай асобы

1233