№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Эган Бонды (Egon Bondy)

1930 - 2007

Эган Бонды
Сапраўднае імя – Збынэк Фішэр. Чэшскі пісьменнік і філосаф, адзін з асноўных дзеячаў пражскага андэграўнду.

Бацька пісьменніка быў генералам чэшскай арміі. Маці памерла, калі хлопчыку споўнілася 13 гадоў. Дзяцінства яго прайшло ў Празе. У 1947 годзе будучы пісьменнік кінуў школу і пачаў весці багемны лад жыцця, не маючы пастаяннага месца працы. Спрабаваў сябе ў жабраванні і кантрабандзе, за што быў некалькі разоў затрыманы і арыштаваны.

З 1957 па 1961 ён вывучаў філасофію і псіхалогію ў Карлавым універсітэце ў Празе. З 1960-х Бонды – знакавая фігура Пражскага андэграўнду, аўтар тэкстаў песняў для культавага чэшскага гурта The Plastic People of the Universe. Яго нонканфармісцкія погляды прывялі да канфлікту пісьменніка з камуністычнымі ўладамі тагачаснай Чэхаславакіі

Бонды заўжды цікавіўся вучэннем Карла Маркса і крытыкай як сучаснага капіталізму, так і таталітарнага сацыялізму. Яго філасофскія творы закраналі пытанні анталогіі і этыкі, але праз палітычны ўціск выходзілі толькі самвыдатам да самага 1989 году, у які паў камуністычны рэжым у Чэхаславакіі.

Усяго Эгану Бонды належыць каля трыццаці кніг паэзіі, дваццаці раманаў, асноўная тэма якіх – грамадства ці чалавек падчас крызісу. Але сам Бонды найбольш цаніў свае філасофскія творы.

У 1993 годзе на знак пратэсту супраць падзелу Чэхаславакіі разам са сваёй жонкай Юляй пісьменнік пераехаў у славацкую Братыславу і прыняў славацкае грамадзянства. Ён выкладаў філасофію і гісторыю ў мясцовым універсітэце імя Яна Амоса Каменскага. Вядомы як праціўнік спажывецтва, дома Бонды не меў ні тэлефона, ні тэлевізара. У 2004 годзе выявілася, што ён супрацоўнічаў са спецслужбамі.

Цягам 30 гадоў Бонды пакутаваў на рак кішэчніка. Але памёр ад апёкаў, калі заснуў з цыгарэтай, ад якой загарэлася яго піжама.

Чытайце таксама

Мацей Стрыйкоўскі

Мацей Стрыйкоўскі

Адзін з найбольш вядомых і чытаных гісторыкаў Рэчы Паспалітай другой паловы XVI ст

Міхаіл Валодзін

Міхаіл Валодзін

О. Генры

О. Генры

Амерыканскі пісьменнік, празаік, аўтар папулярных навэлаў, гумарэсак

Жорж Экгаўт

Жорж Экгаўт

Франкамоўны бельгійскі пісьменнік, сацыяліст, анархіст, ураніст, як у ХІХ ст. называлі геяў, упадніцкі эстэт, акадэмік, класік бельгійскай літаратуры.

1757