№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Тэрэза Вэйга (Teresa Veiga)

1945 -

Тэрэза Вэйга
Партугальская пісьменніца. Нарадзілася ў Лісабоне. Аўтарка нешматлікіх кніг, якія атрымалі паспяховыя водгукі крытыкаў, што адзначылі арыгінальнасць і высокую якасць апавяданняў. Пра яе жыццё вядома няшмат, яна адмаўляецца даваць інтэрв’ю і не раскрывае сваёй сапраўднай асобы. У 1968 годзе скончыла юрыдычны факультэт і ў 1981 годзе – факультэт раманскай філалогіі Лісабонскага ўніверсітэта. Два разы атрымлівала Вялікую прэмію Партугальскай асацыяцыі пісьменнікаў за найлепшае апавяданне (2008 – за зборнік “Таемныя прыгоды маркіза Брадаміна” (Uma Aventura Secreta do Marquês de Bradomín, 1992 – за “Гісторыю пра халодную прыгажуню” (História da Bela Fria).

Найбольш вядомая як аўтарка апавяданняў “Якаў і іншыя гісторыі” (Jacobo e Outras Histórias, 1981), “Апошні каханак” (O Último Amante, 1990), “Гісторыя пра халодную прыгажуню” (História de Bela Fria, 1992), “Падманутыя” (As Enganadas, 2003) і раману “Мір у доме” (A Paz Doméstica , 1999).

Чытайце таксама

Мілан Ракіч

Мілан Ракіч

Сербскі паэт, дыпламат і акадэмік

Марк Твэн

Марк Твэн

Амерыканскі пісьменнік, гумарыст, журналіст і грамадскі дзеяч

Корнэль Фёльдвары

Корнэль Фёльдвары

Народжаны ў няправільны час (13 лютага 1932) у няправільнай сям’і, з самага пачатку сваёй творчасці выпрацаваў разумную сістэму псеўданімаў

Ўільям Блэйк

Ўільям Блэйк

Ангельскі паэт, мастак, містык і візіянер. Апярэдзіў свой час

1500