№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Франсуа Рабле (François Rabelais)

1494 (?) - 1553

Франсуа Рабле
Дакладная дата нараджэння Франсуа Рабле невядомая, лічыцца, што пісьменнік нарадзіўся паміж 1483 і 1494 гадамі ў сям’і сенешаля Лернэ і адваката Антуана Рабле.

Паводле Бруно дэ Тартыфюма (1574 – 1636), з канца 1510 па 1520 год Рабле быў паслушнікам у францысканскім манастыры Бамэта, дзе атрымаў тэалагічную адукацыю. Пасля 1520-га будучы пісьменнік уступае ў францысканскі ордэн. Манастырскім правілам яму падпарадкоўвацца было цяжка, і да 1528 году ён зрабіўся святаром, каб мець магчымасць паступіць ва ўніверсітэт.

17 верасня 1530 году Рабле паступае на медыцынскі факультэт універсітэта Манпелье, дзе потым чытае публічныя лекцыі. Вясной 1532-га ён пераязджае ў Ліён, дзе публікуе працы па медыцыне. У той час ім апекаваўся біскуп Парыжа Жан дзю Бэле, дзядзька паэта Жаакена дзю Бэле.

У тым самым, 1532-м, годзе выходзіць першы раман Рабле “Жахлівыя і вусцішныя дзеі і подзвігі слаўнага Пантагруэля, караля дыпсодаў, сына найвялікшага гіганта Гарганцюа” пад псеўданімам Алькафрыбас Назье (анаграма імені Франсуа Рабле ў французскім напісанні). Пасля поспеху першага выдання Рабле перавыдае твор пад тым самым псеўданімам. Асцярога апраўдалася – раман хутка праклялі сарбонскія прафесары.

У 1534 годзе ў Ліёне выйшаў ананімны зборнік народных казак “Вялікія і неверагодныя хронікі жахлівага гіганта Гарганцюа”, крыніцы якіх знаходзяць у сярэднявечных рыцарскіх раманах, фарсах і часткова ў артураўскім цыкле. Зборнік меў шалёны поспех, і Рабле пачаў пісаць гісторыю Пантагруэля, узяўшы за аснову сюжэты казак зборніка. Пасля ён такім самым чынам перапісаў гісторыю Гарганцюа.

Рабле меў дваіх пазашлюбных дзяцей, Франсуа і Жуні, якія ў 1540 годзе былі прызнаныя законнымі папам Паўлам ІІІ.

Трэцюю кнігу рамана Рабле выдаў у 1546 годзе пад сваім імем. Кнігу абвінавацілі ў ерасі і забаранілі. У 1548 з’явілася 11 частак чацвертай кнігі; поўная версія выйшла толькі ў 1552. Чацвертая кніга была забароненая цэнзурай 1 сакавіка 1552.

Памёр Рабле ў красавіку 1553 году ў Парыжы.

Чытайце таксама

Шарлота Пэркінс Гілман

Шарлота Пэркінс Гілман

Амерыканская пісьменніца, эканаміст, выкладчык і ранні тэарэтык фемінісцкага руху

Гілберт Кіт Чэстэртан

Гілберт Кіт Чэстэртан

Ангельскі празаік, паэт і эсэіст

Аўдун Мортэнсэн

Аўдун Мортэнсэн

Нарвежскі пісьменнік і мастак.

Эма Лазарус

Эма Лазарус

Амерыканская пісьменніца.

1131