№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Ежы Шаняўcкі (Jerzy Szaniawski)

1886 - 1970

Ежы Шаняўcкі
Польскі драматург і фельетаніст, сябра Польскай акадэміі літаратуры. Вядомасць яму прынёс цыкл апавяданняў пра прафесара Тутку.

Будучы пісьменнік нарадзіўся 10 лютага 1886 году ў Загрынку ў сям’і землеўласніка-інтэлігента. У доме Шаняўскіх бывалі многія пісьменнікі, у тым ліку Марыя Канапніцкая. Пасля заканчэння варшаўскай гімназіі Ежы Шаняўскі вырашыў вывучаць прыродазнаўчыя навукі і выправіўся ў Лазану, каб паступіць у Сельскагаспадарчы інстытут. Праз некаторы час вярнуўся ў бацькоўскі маёнтак, дзе жыў адасоблена, пазбягаючы кантактаў з людзьмі.

Шаняўскі дэбютаваў на старонках “Варшаўскага кур’ера” ў 1912 годзе. Праз пяць гадоў яго п’еса “Мурын” (Murzyn, 1917) была пастаўленая на сцэне Польскага тэатра. Спектакль меў поспех і прынёс аўтару папулярнасць. У найбліжэйшыя гады Шаняўскі напісаў яшчэ шэраг п’есаў — “Папяровы каханак” (Papierowy kochanek, 1920), “Ветрагон” (Lekkoduch, 1923), “Птах” (Ptak, 1923), а ў 1924 годзе напісаў свой адзіны раман — “Каханне і важныя рэчы” (Miłość i rzeczy poważne).

Падчас Другой сусветнай вайны Шаняўскі пераехаў у Варшаву і ўзяў удзел у руху Супраціву. У 1944 годзе быў арыштаваны, пасля вызвалення пераехаў у Кракаў, дзе напісаў п’есу “ Два тэатры” (Dwa teatry, 1946), а таксама цыкл апавяданняў пра прафесара Тутку. Аднак пасля таго як Шаняўскі адмовіўся пісаць у рэчышчы сацрэалізму, які быў афіцыйна прызнаны асноўным мастацкім метадам у 1949 годзе, пісьменніку да 1955 году не дазвалялася друкавацца.

У 1950 годзе Шаняўскі вярнуўся ў бацькоўскі маёнтак і заняўся яго ўзнаўленнем. У пачатку адлігі, у 1955 годзе, Саюз польскіх пісьменнікаў арганізаваў маштабнае святкаванне юбілею Шаняўскага; у тым жа годзе пісьменнік атрымаў Камандорскі крыж Ордэна адраджэння Польшчы. Аднак асноўныя творы Шаняўскага на гэты момант ужо былі напісаныя, і новыя яго п’есы — “Лучнікі” (Łuczniczki, 1959), “Дзевяць гадоў” (Dziewięc lat, 1960) — хаця і мелі пэўны поспех, аднак былі значна слабейшыя за ранейшыя творы драматурга.

Памёр Ежы Шаняўскі 16 сакавіка 1970 году ў Варшаве. У 1977 годзе згарэў маёнтак пісьменніка ў Загрынку, падчас якога загінулі не толькі самі падпальнікі (два п’яныя мужчыны), але і архіў пісьменніка, у якім захоўвалася, згодна са згадкамі сучаснікаў, 77 драмаў, з якіх выдадзеныя былі толькі 30.

Чытайце таксама

Сэфі Ата

Сэфі Ата

Нігерыйская пісьменніца, драматург. Жыве ў ЗША, піша па-ангельску

Мікалай Гогаль

Мікалай Гогаль

Рускі празаік, драматург, паэт, крытык, публіцыст украінскага паходжання

Святлана Макаравіч

Святлана Макаравіч

Адна з найбольш яскравых і спрэчных постацяў у сучаснай славенскай літаратуры

Дзіна Кампана

Дзіна Кампана

Італьянскі паэт

908