№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Ізі Харык (איזי כאריק )

1896/1898 - 1937

Ізі Харык

Беларускі габрэйскі ідышамоўны паэт Ізі Харык (ці Ісак Давыдавіч Харык) нарадзіўся 6 сакавіка 1896 году, паводле іншых крыніцаў, 17 сакавіка 1898 году, у мястэчку Зембін Барысаўскага павета Мінскай губерні (цяпер Барысаўскі раён Мінскай вобласці).

У 1919 годзе добраахвотна ўступіў у Чырвоную армію, удзельнічаў у грамадзянскай вайне ў Расіі. У 1916—1923 гадах — сябар арганізацыі “Паалей-Цыён”. У другой палове 1920-х гадоў уступіў у ВКП(б).

Літаратурную дзейнасць пачаў у 1920 публікацыямі ў габрэйскіх газетах. У 1921—1923 вучыўся ў Вышэйшым літаратурным інстытуце імя В. Брусава ў Маскве. У 1922 годзе ў Мінску выйшла яго першая кніга вершаў “Трапятанне”. З 1925 друкаваўся ў габрэйскiм часопісе “Штэрн”. У 1927 скончыў габрэйскае аддзяленне педагагічнага факультэта 2-га Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1928 пачалі з’яўляцца пераклады вершаў Харыка на беларускую мову. Пераехаў у Мінск, працаваў рэдактарам часопіса “Штэрн”. Сябар Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1934 году. Да 1936 году ў Мінску, Маскве і Кіеве выйшла 13 яго кніг на ідышы. З пачатку 1930-х гадоў выступаў з артыкуламі і нарысамі таксама ў беларускамоўных выданнях. Перакладаў на ідыш творы Я. Коласа, М. Чарота. Чалец-карэспандэнт Беларускай АН з 1936 году. Адзін з аўтараў “Пісьма беларускага народа вялікаму Сталіну” (1936). Вершы Харыка “Над Бярозай” і “Хлеб” былі пакладзеныя на музыку С. Палонскім.

Харык быў арыштаваны ў Мінску ў Доме спецыялістаў і прысуджаны пазасудовым органам НКВД 28 кастрычніка 1937 як “сябра трацкісцка-зіноўеўскай арганізацыі” да найвышэйшай меры пакарання з канфіскацыяй маёмасці. Прысуд быў выкананы 29 лістапада 1937 году ў турме НКВД. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 13 чэрвеня 1956. Асабістая справа № 6870-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Чытайце таксама

Янка Купала

Янка Купала

Паэт, драматург, публіцыст, перакладчык, адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратурнай мовы

Сяргей Пясэцкі

Сяргей Пясэцкі

Польскамоўны пісьменнік, публіцыст, афіцэр выведкі

Густаў Майрынк

Густаў Майрынк

Аўстрыйскі празаік, драматург перакладчык, прадстаўнік “Пражскай школы”

Антоні Эдвард Адынец

Антоні Эдвард Адынец

Беларускі польскамоўны паэт, перакладчык і драматург, сябра Таварыства філарэтаў

3024