№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Алесь Разанаў (Алесь Разанаў)

1947 - 2021

Алесь Разанаў
Паэт і перакладчык Алесь Разанаў нарадзіўся 5 снежня 1947 году ў вёсцы сялец Бярозаўскага раёну Брэсцкай вобласці. З вершамі ў друку выступіў у 1961 годзе, з таго часу выдаў шэраг кніг паэзіі і перакладаў.

У перакладзе Алеся Разанава з літоўскай мовы выйшла дзіцячая аповесць Казіса Сая “Гэй, хавайцеся!” (1982), раман Ёнаса Авіжуса “Час, калі пусцеюць сядзібы” (1989), зборнік вершаў М. Марцінайціса, С. Гяды і Э. Межэлайціса “Белы замак на гары” (1992). У зборнік “Гняздоўе вятроў: Кніга вершаў эстонскіх савецкіх паэтаў” (1986) увайшлі пераклады Разанава з Х. Тальвіка, К. Мэрылас, А. Аліксара, А. Калепа, Х. Рунэля, Я. Каплінскага, В. Луйк, Ю. Війдзінга. У часопісе “Далягляды” быў надрукаваны пераклад Разанава “Гітанджалі” Рабіндраната Тагора (1992). Апроч гэтага, з ангельскай мовы А. Разанаў пераклаў камедыю Ў. Шэкспіра “Сон у Іванаву ноч” (выйшла ў кнізе: Ў. Шэкспір “Тры камедыі”, 1989) і паэму “Попельная серада” Т. С. Эліята (“Крыніца”, 1996, № 9). Рэдактар і перакладчык двухтомнай “Анталогіі грузінскай паэзіі” (1989) і адзін з перакладчыкаў літоўскай (1977) і сербскай (1989) анталогіяў. Пераклады А. Разанава шырока друкаваліся ў часопісе “Крыніца”. У 2000 годзе ён пераклаў вершы нямецкіх паэтаў Э. Эрба, Н. Гумельта і С. Кірш, якія ўвайшлі ў зборнік “кропка кропка працяжнік”. Пераклады з вершаў В. Хлебнікава ўвайшлі ў зборнік паэзіі “Паляванне ў райскай даліне” (1995). Апроч гэтага, А. Разанаў перастварыў на сучасную беларускую мову творы старажытнабеларускай літаратуры – К. Тураўскага, Ф. Скарыны, М. Сматрыцкага, К. Транквіліёна-Стаўравецкага і інш.

Пераклады хоку Басё, выкананыя А. Разанавым, можна пачытаць тут.

Чытайце таксама

Роберт ван Гулік

Роберт ван Гулік

Нідэрландскі ўсходазнаўца, дыпламат, музыка, аўтар ангельскамоўных аповесцяў пра суддзю Дзі

Стэфан Жаромскі

Стэфан Жаромскі

Польскі пісьменнік і публіцыст, “сумленне польскай літаратуры”

Дзмітры Плакс

Дзмітры Плакс

Мастак, пісьменнік, перакладчык, журналіст

Ульф Старк

Ульф Старк

Шведскі пісьменнік і сцэнарыст

7507