№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Генрых фон Кляйст (Heinrich von Kleist)

1777 - 1811

Генрых фон Кляйст
Нямецкі драматург, паэт і празаік. Адзін з пачынальнікаў жанру апавядання. Сваю першую п’есу “Сям’я Шрофенштайн” апублікаваў у 1803 годзе.

У 1808 годзе разам з Адамам Мюлерам пачынае выпускаць літаратурны часопіс “Фэб”, які, аднак, выходзіў толькі год. Адначасова Кляйст публікуе сваё апавяданне “Маркіза д’О” і п’есу “Разбіты гарлач”.

У 1810 годзе пасябраваў з Генрыетай Фогель, хворай на рак, якая пагадзілася разам з ім скончыць жыццё самагубствам. Апошнія гады Кляйст меў навязлівую ідэю самагубства і ў 1811 годзе звёў рахункі з жыццём, папярэдне застрэліўшы сваю сяброўку.

На творы Кляйста пісалі музыку, а яго драмы, апавяданні і эсэ неаднаразова экранізаваліся.

У 1912 годзе, калі адзначаўся стогадовы юбілей пісьменніка, была заснаваная прэстыжная нямецкая літаратурная прэмія ў яго гонар.

Чытайце таксама

Квінт Гарацый Флак

Квінт Гарацый Флак

Адзін з найбуйнейшых рымскіх паэтаў эпохі Актавіяна Аўгуста

Наташа Герке

Наташа Герке

Польская аўтарка прозы і паэтка, майстарка кароткіх сюррэалістычных апавяданняў

Мішэль Луё

Мішэль Луё

Французскі пісьменнік

Джэром Клапка Джэром

Джэром Клапка Джэром

Ангельскі пісьменнік-гумарыст, драматург, пастаянны супрацоўнік часопіса “Панч”.

1612