№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Стывен Ван Дайн (S. S. Van Dine)

1888 - 1939

Стывен Ван Дайн
Амерыканскі пісьменнік і мастацкі крытык. Сапраўднае імя — Ўілард Хантынгтан Райт. Нарадзіўся 15 кастрычніка 1888 у Шарлатсвілі, штат Вірджынія. У 21 год пачаў прафесійную кар’еру як літаратурны рэдактар Los Angeles Times. Яго раннія літаратурныя творы (1910—1919) былі напісаныя ў рэчышчы натуралізму: раман The Man of Promise і некаторыя апавяданні. У 1915 годзе выдаў свае каментары да ўсіх кніг Фрыдрыха Ніцшэ пад назвай “Так сказаў Ніцшэ” (What Nietzsche Taught).

У 1923 годзе Ван Дайн спыніў кар’еру журналіста і крытыка праз хваробу, якая афіцыйна была звязаная з яго стомленасцю ад працы, а напраўду — з таемнай наркатычнай залежнасцю. Доктар прапісваў яму ляжачы рэжым больш за два гады. Расчараванне і сум прывялі пісьменніка да збору і вывучэння тысячаў кніг дэтэктыўнага і крымінальнага жанру. Вынікам гэтага даследавання стала яго ранняе эсэ па гісторыі, традыцыях і законах дэтэктыўнай літаратуры. У 1926 выйшаў яго першы дэтэктыўны раман The Benson Murder Case. Апроч яго Ван Дайн напісаў яшчэ 11 раманаў, першыя з якіх былі пра дэтэктыва-аматара, прадстаўніка найвышэйшага класу і эстэта Філа Ванса і прынеслі аўтару не толькі папулярнасць, але і багацце. Аднак цікавасць да яго пазнейшых кніг спала — густы чытацкай публікі змяніліся.

У пачатку 1930-х Ван Дайн напісаў некалькі апавяданняў для экранізацыі кінакампаніяй “Ўорнэр Бразэрс”, аднак у друкаваным выглядзе яны не з’яўляліся і, наколькі вядома, ніводзін з кінасцэнароў не захаваўся.

Памёр 11 красавіка 1939 у Нью-Ёрку.

Чытайце таксама

Мэнке Кац

Мэнке Кац

Беларуска-габрэйскі паэт, пісаў на ідышы і па-ангельску

Кейт Шапэн

Кейт Шапэн

Амерыканская пісьменніца

Фрэнк Баўм

Фрэнк Баўм

Амерыканскі празаік, драматург, актор. Знакаміты творам "Чараўнік краіны Оз"

Жоржы ды Сэна

Жоржы ды Сэна

Партугальскі празаік, паэт, драматург, крытык, эсэіст, перакладчык

1084