№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Марыс Леблан (Maurice Leblanc)

1864 - 1941

Марыс Леблан
Французскі пісьменнік, аўтар дэтэктыўных раманаў пра Арсэна Люпэна. Нарадзіўся 11 лістапада 1864 у Руане ў сям’і суднаўладальніка. У дваццацігадовым узросце будучы пісьменнік страціў маці. Малодшая сястра Марыса Жаржэта была вядомай опернай спявачкай, акторкай кіно, пісьменніцай-мемуарысткай, сяброўкай, а потым і жонкай Метэрлінка, сябравала з Жанам Както, здымалася ў Марсэля Л’Эрб’е.

Леблан вывучаў права, але кінуў заняткі, вырашыўшы зрабіцца пісьменнікам. Ён пераехаў з Руана ў Парыж і заняўся журналістыкай. У Парыжы ён увайшоў у літаратурнае кола, бываў у Малармэ. Апавяданні і аповесці Леблана, у якіх адчувалася ўплыў Флабэра і Мапасана, былі ўхваленыя крытыкамі, выклікалі цікавасць Альфонса Дадэ і Жуля Рэнара, але не мелі камерцыйнага поспеху, які прыйшоў да Леблана толькі пасля 1905 году, калі на замову выдаўца П’ера Лафіта, які хацеў паўтарыць поспех Шэрлака Холмса, перайшоў на дэтэктыўную прозу.

Першая гісторыя пра Арсэна Люпэна з’явілася ў часопісе Je Sais Tout, №6 ад 15 ліпеня 1905. Цыкл гісторый пра гэтага персанажа зрабіўся настолькі папулярным, што Леблан працягнуў іх і ў выніку напісаў пра яго дваццаць адну кнігу — як раманы, так і зборнікі апавяданняў.

У сваіх дэтэктыўных аповесцях, раманах і п’есах пра Арсэна Люпэна ён стварыў вобраз джэнтльмена-рабаўніка. Сярод іншага, Люпэн выступаў супернікам Шэрлака Холмса. Як і Дойл, Леблан часам стамляўся ад свайго папулярнага героя і спрабаваў прыдумаць новага персанажа, які ў выніку моцна прайграваў Люпэну, і Леблан вяртаўся да апошняга.

Акрамя дэтэктыўных аповесцяў і навелаў Леблан напісаў два навукова-фантастычныя раманы, якія таксама мелі поспех. Першы з іх, “Трохвокія” (Les Trois Yeux, 1919), апавядае пра навукоўцаў, якія наладзілі тэлекантакт з трохвокімі жыхарамі Венеры, у другім, “Дзівоснае здарэнне” (Le Formidable Evènement, 1920), расказваецца, як у выніку землятрусу паміж Англіяй і Францыяй утварыўся новы вялікі востраў.

Творчасць Леблана паўплывала на дэтэктыўную прозу Гастона Леру, П’ера Сувестра і Марсэля Алена. За ўклад у французскую літаратуру пісьменнік быў уганараваны Ордэнам Ганаровага легіёна.

Леблан памёр 6 лістапада 1941 у Перпіньяне і пахаваны на могілках Манпарнас. Яго дом-музей знаходзіцца ў Этрэта.

Чытайце таксама

Ян Балабан

Ян Балабан

Чэшскі пісьменнік, перакладчык, эсэіст. Перакладаў Лаўкрафта

Канстанцінас Кавафіс

Канстанцінас Кавафіс

Не прызнаны пры жыцці паэт, які пісаў на новагрэцкай мове

Іда Ліндэ

Іда Ліндэ

Шведская пісьменніца і перакладчыца.

Жан-Жазэф Рабэарывелу

Жан-Жазэф Рабэарывелу

Многімі лічыцца першым афрыканскім паэтам-мадэрністам

1017