№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Даніэла Капітанява (Daniela Kapitáňová)

1956 -

Даніэла Капітанява
Нарадзілася ў гарадку Камарна на славацка-венгерскай мяжы. У тэатральнай акадэміі ў Празе вывучала рэжысуру.

У 1996 годзе невядомая аўтарка сталася адной з пераможцаў штогадовага славацкага літаратурнага конкурсу “Апавяданне”. Яе дэбютная “Кніга пра пагост” (Kniha o cintoríne), выдадзеная ў 2000 годзе пад псеўданімам Самусь Тале (Samko Tále), адразу ж зрабілася бэстсэлерам і на сённяшні дзень перакладзеная больш як на дзясятак моваў, у тым ліку на беларускую (пераклад Сяргея Сматрычэнкі; “ARCHE”, 9/2010). Таксама па-беларуску ў тым самым славацкім нумары “ARCHE”, што і “Кніга пра пагост”, было надрукаванае эсэ Даніэлы Капітанявай “Іх Камарна і мой Трыянон” (пераклад Веранікі Бяльковіч).

Улюбёны літаратурны жанр пісьменніцы — дэтэктыў. У гэтым жанры напісаная аповесць “Хай гэта застанецца ў сям’і” (Nech to zostane v rodine, 2005), а таксама парадыйная аповесць “Забойства ў Жлуктаве” (Vražda v Slopnej, 2008), якая спачатку, улетку 2003-га, паступова публікавалася ў славацкай штодзённай газеце Pravda.

Цяпер Даніэла Капітанява супрацоўнічае з тэатрам Thália ў Кошыцах, выкладае ва ўніверсітэце ў Нітры крэатыўнае пісьмо, піша кінасцэнары і працуе на Славацкім радыё ў Браціславе.

Чытайце таксама

Фэрнанду Пэсоа

Фэрнанду Пэсоа

Cамы знакаміты партугальскі паэт XX стагоддзя

Рыку Коранэн

Рыку Коранэн

Фінскі пісьменнік. Нарадзіўся ў Турку. Дэбютаваў у 2003 годзе.

Войцех Кучак

Войцех Кучак

Польскі празаік, паэт, сцэнарыст, кінакрытык, спелеолаг

Клайв Стэйплз Льюіс

Клайв Стэйплз Льюіс

А ў 1950—1956 гадах выходзіць самы знакаміты празаічны твор Льюіса — цыкл з сямі казачных аповесцяў “Хронікі Нарніі” (The Chronicles of Narnia). Менавіта “Хронікі” зрабілі Льюіса адным з класікаў жанру фэнтэзі.

1364