№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Ян Мілчак (Ján Milčák)

1935 -

Ян Мілчак

Нарадзіўся ў 1935 годзе ў Левачы (Славакія). З 1953 вучыўся ў Педагагічнай вучэльні ў Кошыцах, але на другім курсе перайшоў на медыцынскі факультэт Універсітэта Паўла Ёзэфа Шафарыка ў Кошыцах. Па заканчэнні ўніверсітэта працаваў лекарам у Кромпахах, Спішскім Грушаве, з 1980 да 1984 быў дырэктарам лякарні ў Спішскай Новай Весі. Жыве ў Левачы.

Свае першыя апавяданні Ян Мілчак апублікаваў у часопісе “Маладая творчасць” (Mladá tvorba), выдаваным Саюзам славацкіх пісьменнікаў, а пазней і ў іншых перыядычных выданнях. Ужо ў 1970-х пісьменнік быў вядомы як аўтар радыёп’ес для дарослых і моладзі, а таксама дзіцячых казак. Акрамя таго, Мілчак піша тэатральныя п’есы і кароткую прозу для дарослых.

Аўтар кніг “Дзевяць апавяданняў” (Deväť poviedok, 1978), “Rosa canina” (1995), некалькіх дзясяткаў драматычных твораў, сярод якіх “Майстар” (Majster, 1974), “Хлеб і соль для пеўня” (Chlieb a soľ pre kohúta, 1976), “Музыкі” (Hudci, 1983), “Казка пра дрэва” (Rozprávka o strome, 1984), “Права на жыццё” (Právo na život, 1992), “Варона Фларэнцянка” (Vrana Florenťanka, 1993), “Жабракі” (Žobráci, 1995), “Хлопец Сімеон” (Chlapec Simeon, 2000), “Клетка” (Klietka, 2006), “Палатно” (Plátno, 2007) і іншых, а таксама дзіцячых кніг “З чатырох торбачак” (Zo štyroch kapsičiek, 1988), “Казка пра Мар’янку” (Rozprávka o Marianke, 1990), “Хлопчык Лампашык” (Chlapec Lampášik, 1996), “Зузанка і пан Одзіла” (Zuzanka a pán Odilo, 2004), “Казачны цягнічок” (Rozprávkový vláčik, 2008), “Вадзянік Каламбус і чорцік Бубула” (Vodník Kalambus a čertík Bubulo, 2009), “Якуб з вялікімі вушамі” (Jakub s veľkými ušami, 2010), “Трынаццаты пакой” (Trinásta komnata, 2011).

Паводле Маркеты Андрычыкавай, творам Яна Мілчака ўласцівая філасофска-сімвалічная арганізацыя тэкстаў. “Трынаццаты пакой”, гэтаксама як і іншыя дзіцячыя кнігі аўтара, — гэта чароўная феерыя, дзе не існуе межаў паміж рэальным і фантастычным. Рэчаіснасць выступае часта як набор фантастычных з’яваў, і, наадварот, у фантастычным свеце з’яўляюцца рэальныя сітуацыі ці персанажы. Казачны свет Яна Мілчака напоўнены фарбамі і мелодыямі, у ім граюць старадаўнія музычныя інструменты, спяваюць птушкі і людзі — дарослыя і дзеці, рэчаіснасць і сон пераплятаюцца.

Чытайце таксама

Ян Балабан

Ян Балабан

Чэшскі пісьменнік, перакладчык, эсэіст. Перакладаў Лаўкрафта

Канстанцінас Кавафіс

Канстанцінас Кавафіс

Не прызнаны пры жыцці паэт, які пісаў на новагрэцкай мове

Іда Ліндэ

Іда Ліндэ

Шведская пісьменніца і перакладчыца.

Жан-Жазэф Рабэарывелу

Жан-Жазэф Рабэарывелу

Многімі лічыцца першым афрыканскім паэтам-мадэрністам

1059