№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Тон Тэлеген (Toon Tellegen)

1941 -

Тон Тэлеген
Нідэрландскі паэт і празаік Тон Тэлеген (сапраўднае імя — Антоніюс Ота Германус) знакаміты сваімі парадаксальнымі казкамі для дзяцей і дарослых. Нарадзіўся 18 лістапада 1941 году ў горадзе Брыле. Руская Вікіпедыя падае звесткі пра тое, што дзед пісьменніка быў родам з Расіі і насіў прозвішча Цялегін.

Доктар паводле адукацыі, пасля заканчэння ўніверсітэта ў Утрэхце Тэлеген тры гады (1970—1973) працаваў па спецыяльнасці ў Кеніі, а потым пасяліўся ў Амстэрдаме. Да 1997 году сумяшчаў медыцынскую практыку і творчасць.

Першы зборнік паэзіі Тэлегена “Настрой біручыны” (De zin van een liguster) выйшаў у 1980 годзе (усяго на сённяшні момант пісьменнік выдаў 20 паэтычных кніг), першы зборнік казак — “Ні дня проста так: Сорак дзевяць казак пра вавёрку і іншых жывёл” (Not A Day Went By: forty-nine tales of the squirrel and other animals) — у 1984 годзе. Атрымаў шэраг літаратурных узнагародаў, у тым ліку прэстыжну прэмію Канстантэйна Хёйгенса за ўклад за развіццё нідэрландскамоўнай літаратуры (2007). На беларускую мову перакладзеныя дзве кнігі казак Тэлегена для дзяцей: “Ад усяго сэрца” (Met hart en ziel, пераклала Ганна Янкута, “Дзеяслоў” №54, 2012) і “Марудна — з усіх ног” (пераклалі Кацярына Маціеўская і Ганна Янкута; ходзяць чуткі, што зборнік неўзабаве выйдзе ў часопісе ARCHE).

Чытайце таксама

Фрэнсіс Брэт Гарт

Фрэнсіс Брэт Гарт

Амерыканскі празаік, вядомы па творах пра каліфарнійскіх золаташукальнікаў

Маўрыцыё Бліні

Маўрыцыё Бліні

Італьянскі пісьменнік, шмат гадоў працаваў следчым

Стыян Холе

Стыян Холе

Вальтэр Скот

Вальтэр Скот

Вядомы празаік, паэт і гісторык, шатландзец з паходжання, знакаміты перадусім сваімі гістарычнымі раманамі

1462