№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Жанна Луіза Отэрдаль (Jeanna Louise Oterdahl)

1879 - 1965

Жанна Луіза Отэрдаль

Шведская пісьменніца. Нарадзілася 9 жніўня 1879 у горадзе Удэвала (Швецыя). Працавала настаўніцай шведскай мовы ў Гётэборгу з 1901 па 1935 год, была выкладчыкам і актывісткай руху квакераў.

Аўтар шматлікіх кніг для дзяцей і юнацтва. Пісала раманы, казкі, апавяданні, псалмы, дзіцячыя вершы, некаторыя з якіх рабіліся песнямі і заставаліся папулярнымі цягам усяго ХХ стагоддзя, і інш. У 1959 была ўганараваная медалём Нільса Хольгерсана.

Памерла 27 ліпеня 1965. Пахаваная ў Гётэборгу на Усходніх могілках.

Чытайце таксама

Оскар Ўайлд

Оскар Ўайлд

Оскар Фінгал О’Флаэрці Ўілс Ўайлд — брытанска-ірландскі паэт, празаік, драматург, эсэіст, адзін з самых вядомых пісьменнікаў позневіктарыянскага перыяду, яркая знакамітасць свайго часу

Готфрыд Бэн

Готфрыд Бэн

Нямецкі паэт, эсэіст, навеліст, публіцыст, тэарэтык мастацтва, доктар медыцынскіх навук

Іта Еліна

Іта Еліна

Люба Якімчук

Люба Якімчук

Украінская паэтка, сцэнарыстка і журналістка.

1564