№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Наташа Гузеева (Наташа Гузеева)

1952 -

Наташа Гузеева
Наташа Гузеева — аўтар літаратурных персанажаў Капітошка і Пеця Пятачкін, дзіцячая пісьменніца, сцэнарыст, перакладчык.

Нарадзілася ў Кіеве ў сям’і актораў. Бацька — Анатоль Гузееў (1927—2003), адзін з першых дыктараў Украінскага тэлебачання, рэжысёр, дацэнт Універсітэта культуры. Маці — Лена Гузеева (1924—1998), акторка, дэкламатарка, салістка Кіеўскай філармоніі. Ранняе дзяцінства правяла за кулісамі тэатраў Прыбалтыкі і Узбекістана, у якіх працавалі бацькі.

Вярнуўшыся ў Кіеў і вывучыўшы алфавіт, занялася літаратурнай дзейнасцю, ужо ў 6 гадоў напісаўшы першы сур’ёзны твор пад назваю “Мы — добрыя людзі”. У гэтым лісце-пасланні старшыні гарвыканкаму юная аўтарка расказвае пра сваю сям’ю, якая вымушаная жыць за шафаю ў пакоі сваякоў у камунальнай кватэры.

Спрабавала сябе ў розных жанрах — вершы, апавяданні, казкі і нарысы. Вынікі гэтай дзейнасці складала ў скрыню.

Сістэматычныя заняткі літаратурай не перашкодзілі ёй скончыць матэматычную школу-ліцэй №145 “Лідар”, аддзяленне структурнай і матэматычнай лінгвістыкі факультэта кібернетыкі Кіеўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Т. Шаўчэнкі, школу кройкі і шыцця, курсы машынапісу, школу мастацкай гімнастыкі А. Дзяругінай. А таксама не перашкодзіла наведваць школу верхавой язды, секцыю плавання і фігурнага катання. Акрамя таго зрабіцца піянерам-артэкаўцам, ганаровым донарам, дырэктарам бомбасховішча, інжынерам, перакладчыкам навукова-тэхнічнай літаратуры, журналістам, карэспандэнтам газеты “На экранах Украіны”, рэдактарам аддзялення мультыплікацыі студыі “Кіеўнавукфільм” (пазней “Укранімафільм”), сябрам Камітэта літаратараў г. Кіева, сябрам Саюза кінематаграфістаў Украіны.

З напісанага ў савецкія і першыя постсавецкія гады атрымалася рэалізаваць літаратурныя сцэнары да мультыплікацыйных фільмаў “Капітошка”, “Вяртайся, Капітошка!”, “Як Пеця Пятачкін слонікаў лічыў”, “Любоў і смерць бульбы звычайнай”, “Сачыненне пра дзядулю”, “Гэта што яшчэ такое?!”, “Салодкае жыццё”, “Было сумна”, “Таполі”, навукова-папулярныя фільмы (“Хто прачнецца пеўнікам?”, “Драпіна на лёдзе”), многія з якіх былі адзначаныя ўзнагародамі на розных міжнародных фестывалях. З 1985 году яе кнігі цягам 7 гадоў рэгулярна публікуюцца ў адзіным украінскім дзіцячым выдавецтве «Весёлка». Іх агульны тыраж перавысіў 6 млн экзэмпляраў.

Пасля вымушанага творчага прастою пачынаючы з 2004 году ў аўтаркі ў Расіі, Украіне і Казахстане выйшлі наступныя кнігі: “Капітошка”, “Прыгоды Капітошкі”, “Жыла-была Аленка”, “Пеця Пятачкін і Дзед Мароз”, “Як Петрик П’яточкин слоненят рахував”, “Міша і Месяцовая Фея”, “23 крыўды Пеці Пятачкіна”, “Пеця Пятачкін і вясёлая мітусня”.

З 1995 году жыве ў Германіі.

Чытайце таксама

Макс Бірбам

Макс Бірбам

Ангельскі эсэіст, парадыст, мастак-карыкатурыст, кніжны ілюстратар

Фрэнсіс Стывенс

Фрэнсіс Стывенс

Гертруд Бэраўз Бэнэт была першай буйной пісьменніцай у жанрах фэнтэзі і навуковай фантастыкі ў ЗША

Алесь Разанаў

Алесь Разанаў

Культавы беларускі паэт і перакладчык

Рышард Крыніцкі

Рышард Крыніцкі

Польскі паэт, перакладчык і выдавец, прадстаўнік літаратурнай групы “Новая хваля” (Nowa Fala)

1364