№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Венядзікт Ерафееў (Венедикт Ерофеев)

1938 - 1990

Венядзікт Ерафееў
Рускі пісьменнік. Нарадзіўся 24 кастрычніка 1938 на адной з чыгуначных станцый Мурманскай вобласці (за Палярным кругам), дзе ягоны бацька працаваў начальнікам. У 1946 г. бацька быў абвінавачаны ў “распаўсюдзе антысавецкай прапаганды” і трапіў у турму. Да вяртання бацькі ў 1952 Венядзікт з братам Барысам выхоўваўся ў дзіцячым доме на поўначы Кольскага паўвострава, у Кіраўску.

Школу скончыў з залатым медалём і накіраваўся ў Маскву, каб паступаць на філалагічны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Паступіў без цяжкасцяў, але праз паўтара году яго выключылі, як ён сам пісаў, за тое, што не хадзіў на заняткі па ваеннай падрыхтоўцы. Ад сакавіка 1957 Ерафееў амаль дваццаць гадоў жыў без прапіскі і працаваў дзе давядзецца. Яшчэ тройчы спрабаваў атрымаць дыплом у розных педагагічных інстытутах — Арэхава-Зуеўскім (1959—1960), Уладзімірскім (1961—1962) і Каломенскім(1962—1963), але паўсюль яго выганялі. Падчас навучання ва Уладзімірскім інстытуце пазнаёміўся са сваёй першай жонкай Валянцінай Сімаковай, якая у 1966 г. нарадзіла яму сына. Неўзабаве маладыя разышліся, пасля чаго Ерафееў часта наведваў хлопчыка ў доме Сімаковых у Мышліне, каля Петушкоў.

Даволі працяглы перыяд Ерафееў працаваў мантажнікам кабельных ліній сувязі — з 1963 па 1973 пераязджаў з горада ў горад па Расіі, Літве і нават Беларусі (ад Гомеля да Полацка). Але адзінай працай, якая, паводле яго прызнання, сапраўды прыйшлася яму даспадобы, была праца “лабарантам паразіталагічнай экспедыцыі” ў Галодным стэпе ва Узбекістане і Таджыкістане ў 1974 г.

Пісаць Ерафееў, паводле сведчанняў маці, пачаў у пяць гадоў. Першыя значныя творы, вартыя ўвагі, на думку самога пісьменніка, — “Нататкі псіхапата” (“Заметки психопата”, 1956—1958) і “Добрая вестка” (“Благая весть”, 1962). Зімой 1970 году “нахрапам” быў напісаны самы знакаміты твор Ерафеева — паэма ў прозе “Масква — Петушкі”. Тэкст хутка распаўсюдзіўся самвыдатам па ўсім Савецкім Саюзе і быў вывезены за мяжу. Упершыню паэма была надрукаваная ў ізраільскім альманаху “Амі” ў 1973 г. На радзіме на рускай мове першая публікацыя ў скарочаным выглядзе выйшла ў рамках антыалкагольнай кампаніі ў часопісе “Цвярозасць і культура” (1988—1989), а поўнасцю без цэнзуры была надрукаваная толькі ў 1995 г.

У 1972 г. быў напісаны раман “Дзмітрый Шастаковіч”, чарнавы рукапіс якога скралі разам з авоськай, і спробы аднавіць яго не далі плёну. На думку Уладзіміра Мураўёва, сябра Ерафеева, а таксама сына пісьменніка, гісторыя пра раман была цалкам выдуманая Ерафеевым, вялікім аматарам містыфікацый.

У 1974 г. другой жонкай Ерафеева стала Галіна Носава. Дзякуючы шлюбу ён нарэшце здабыў маскоўскую прапіску і паступова асеў у сталіцы. У наступныя гады Ерафееў пісаў “у шуфляду”, стосамі спісваў сшыткі і нататнікі. “Пад ціскам” часопіса “Вече” было напісанае эсэ “Васіль Розанаў вачыма эксцэнтрыка”. Увесну 1985 г. была створаная трагедыя ў пяці актах “Вальпургіева ноч, або Крокі Камандора” (“Вальпургиева ночь, или Шаги командора”).

Летам 1985 г. у пісьменніка дыягнаставалі рак горла. Пасля доўгага лячэння і некалькіх аперацый Ерафееў страціў голас і мог размаўляць толькі з дапамогай гукавога апарата.

У 1987 г. пісьменнік прыняў хрышчэнне ў каталіцтва. Хросным бацькам стаў Уладзімір Мураўёў.

Памёр 11 траўня 1990.

Чытайце таксама

Жоржы ды Сэна

Жоржы ды Сэна

Партугальскі празаік, паэт, драматург, крытык, эсэіст, перакладчык

Серж Гензбур

Серж Гензбур

Французскі паэт, кампазітар, аўтар і выканаўца песняў, актор і рэжысёр

Саламея Пільштынова

Саламея Пільштынова

Аўтарка дзённіка-кнігі “Авантуры майго жыцця”

Канстанцінас Кавафіс

Канстанцінас Кавафіс

Не прызнаны пры жыцці паэт, які пісаў на новагрэцкай мове

1241