№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Кен Кізі (Ken Kesey)

1935 - 2001

Кен Кізі
Амерыканскі пісьменнік, адзін з галоўных прадстаўнікоў контркультуры ў ЗША 1960-х гадоў, якога лічаць злучным звяном паміж біт-пакаленнем і рухам хіпі.

Нарадзіўся 17 верасня 1935 году ў мястэчку Ла Хунта, штат Каларада, у сям'і ўладальніка маслабойні. У 1946 годзе пераехаў у Спрынгфілд, штат Арэгон. Маленства Кізі прайшло на бацькавай ферме ў даліне Віламет, дзе ён рос і выхоўваўся ў пабожнай амерыканскай сям'і. У дзяцінстве і юнацтве Кізі захапляўся спортам і нават стаў чэмпіёнам штата па барацьбе. Пасля заканчэння школы ён уцякае з дому з аднакласніцай Фэй Хэксбі, якая потым стала ягонай вернай спадарожніцай і нарадзіла ад яго чатырох дзяцей. У 1957 годзе Кізі скончыў факультэт журналістыкі ўніверсітэта штата Арэгон.

У 1959 годзе, падчас навучання на курсах у Стэнфардскім універсітэце, каб зарабіць грошай, Кізі пайшоў працаваць начным санітарам у псіхіятрычнае аддзяленне ветэранскага шпіталя ў Мэнла-парку, а таксама добраахвотна ўдзельнічаў у эксперыментах па вывучэнні ўплыву на арганізм ЛСД, мескаліну і іншых псіхадэлікаў, што паўтаемна праводзіліся з ведама ЦРУ.

У 1964 годзе разам з сябрамі-аднадумцамі ён арганізаваў камуну пад назвай “Вясёлыя гарэзы” (Merry Pranksters). Камуна наладжвала канцэрты-хэпенінгі, т.зв. “кіслотныя тэсты” (Acid Tests) з раздачай ЛСД усім ахвотным. Гэтыя “тэсты” часта суправаджаліся светлавымі эфектамі і музыкай, якую ўжывую выконваў малады гурт Grateful Dead. Такія вечарыны наведваў паэт Ален Гінзберг і многія іншыя.

Першыя творы Кізі не былі апублікаваныя, аднак падчас працы санітарам у псіхіятрычным шпіталі ён пачаў працу над будучым культавым раманам “Палёт над гняздом зязюлі” (One Flew Over the Cuckoo's Nest). Кізі бавіў час у размовах з пацыентамі, ён не верыў, што пацыенты былі ненармальнымі — хутчэй грамадства іх адрынула, бо яны не ўпісваліся ў агульнапрынятыя ўяўленні аб тым, як павінен паводзіцца чалавек. Раман быў апублікаваны ў 1962 годзе і тут жа выклікаў шырокі розгалас. У 1975 Мілаш Форман зняў аднайменны фільм, які атрымаў 5 прэміяў “Оскар”, а таксама 28 іншых узнагародаў.

Нягледзячы, на вялікую папулярнасць “Палёту над гняздом зязюлі”, многія крытыкі лічаць галоўным творам Кізі яго другі раман — “Часам дужа хочацца” (Sometimes a Great Notion)

У 1964 годзе “Гарэзы” разам з Кізі здзейснілі легендарнае хіпоўскае падарожжа па ЗША на расфарбаваным старым школьным аўтобусе. Канцавым пунктам стала Міжнародная выстава.

ЛСД быў абвешчаны ў ЗША па-за законам, таму “Вясёлыя гарэзы” пераехалі ў Мексіку. Але па вяртанні Кізі быў арыштаваны за захаванне марыхуаны і асуджаны на 5 месяцаў турмы. Пасля вызвалення ён вярнуўся на сямейную ферму ў даліне Віламет, дзе правёў рэшту жыцця. Тут ён напісаў мноства артыкулаў і апавяданняў, вёў гаспадарку, у 90-я зноў пачаў з'яўляцца на публіцы.

Апошнія гады жыцця Кізі цяжка хварэў і 10 лістапада 2001 году, праз два тыдні пасля адной з аперацый, памёр у лякарні ва ўзросце 66 гадоў.

Чытайце таксама

Фрыдрых Дзюрэнмат

Фрыдрых Дзюрэнмат

Швейцарскі пісьменнік, драматург і мастак, лаўрэат мноства прэміяў

Кацярына Маціеўская

Кацярына Маціеўская

Перакладае з французскай, ангельскай, польскай, нідэрландскай, афрыкаанс

Ян Вагнэр

Ян Вагнэр

Нямецкі паэт і перакладчык

Антоні Эдвард Адынец

Антоні Эдвард Адынец

Беларускі польскамоўны паэт, перакладчык і драматург, сябра Таварыства філарэтаў

1730