№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Імануэль Вайсглас (Immanuel Weißglas )

1920 - 1979

Імануэль Вайсглас

Нямецкамоўны пісьменнік і перакладчык габрэйскага паходжання. Нарадзіўся ў нямецкамоўнай габрэйскай сям’і ў Чарнаўцах (у той час Румынія). 1941—1944 гады перажыў у лагеры для румынаў ва Украіне. У 1945 годзе пераехаў у Бухарэст, працаваў там тэатральным музыкам, карэктарам і рэдактарам у выдавецтве, літаратурным перакладчыкам з нямецкай на румынскую і наадварот (сярод іншага пераклаў на румынскую мову “Фаўста” Гётэ).

Жывучы ў Румыніі, выдаў тры нямецкамоўныя зборнікі паэзіі. У 1970 годзе надрукаваў свой верш “Ён” (Er), які лічыцца адной з літаратурных крыніцаў верша Паўля Цэлана “Фуга смерці”.

Памёр у 1979 годзе ў Бухарэсце.

Чытайце таксама

Габрыэле Д'Анунцыё

Габрыэле Д'Анунцыё

Пералічэнне фактаў з біяграфіі не зможа даць нават аддаленага ўяўлення пра гэту неардынарную асобу

Шарль Бадлер

Шарль Бадлер

Французскі паэт, пракладчык і крытык. Сімваліст і дэкадэнт

Жан Жыраду

Жан Жыраду

Французскі празаік, драматург і дыпламат, знакаміты стылістычнай вытанчанасцю і паэтычнай фантазіяй

Мэцью Дзікман

Мэцью Дзікман

Амерыканскі паэт, лаўрэат American Poetry Review 2008 году

1896