№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Яльмар Сёдэрберг (Hjalmar Söderberg)

1869 - 1941

Яльмар Сёдэрберг

Адзін з найбуйнейшых шведскіх пісьменнікаў ХХ стагоддзя. Нарадзіўся 2 ліпеня 1869 году ў Стакгольме.

Для яго твораў характэрнае перапляценне супрацьлеглых настрояў і тэмаў: гуллівасці і сур’ёзнасці, пакутаў і жорсткасці, абыякавасці і прадпрымальнасці. Гэтая асаблівасць адразу прыйшлася чытачам даспадобы. Многія адзначаюць вялікае майстэрства пісьменніка ў апісанні Стакгольма: ён выдатна перадае яго атмасферу і настрой свайго часу. Сёдэрберг закранае ў творчасці “вечныя тэмы”, таму яна не страчвае актуальнасці. Кнігі Сёдэрберга паўплывалі на многія пакаленні чытачоў і працягваюць выдавацца дагэтуль.

Яльмар Сёдэрберг працаваў у самых розных жанрах: пісаў апавяданні, раманы, фельетоны, вершы, рэцэнзіі, п’есы, нарысы па гісторыі рэлігіі і г.д. Творы Сёдэрберга перакладзеныя амаль на тры дзясяткі моваў. Многія яго творы экранізаваліся, паводле іх ставіліся спектаклі.

Дэбютны раман Сёдэрберга “Памылкі” (Förvillelser) выйшаў у 1895 годзе. Кніга выклікала вялікія дэбаты, многія палічылі яе амаральнай.

У 1898 годзе выйшаў найбольш любімы чытачамі зборнік апавяданняў Сёдэрберга “Гісторыі” (Historietter). Бадай, самае вядомае з гэтага зборніка апавяданне — гісторыя пра доктара Хэнка “Футра”, паводле якой у Швецыі былі знятыя два кароткаметражныя фільмы (1966 і 2008). Усяго Сёдэрберг напісаў пяць зборнікаў апавяданняў.

Вяршыняй творчасці Сёдэрберга лічыцца дзённікавы раман “Доктар Глас” (Doktor Glas), у якім галоўны герой забівае пастара, якога лічыць цалкам амаральнай асобай.

Сёдэрберг займаўся таксама мастацкім перакладам. Перакладаў творы Анатоля Франса, Генрыха Гайнэ, Гі дэ Мапасана ды іншых.

Памёр 14 кастрычніка 1941 году ў Капенгагене, дзе і пахаваны.

Чытайце таксама

Сэфі Ата

Сэфі Ата

Нігерыйская пісьменніца, драматург. Жыве ў ЗША, піша па-ангельску

Мікалай Гогаль

Мікалай Гогаль

Рускі празаік, драматург, паэт, крытык, публіцыст украінскага паходжання

Святлана Макаравіч

Святлана Макаравіч

Адна з найбольш яскравых і спрэчных постацяў у сучаснай славенскай літаратуры

Дзіна Кампана

Дзіна Кампана

Італьянскі паэт

1320