№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Леапольд Стаф (Leopold Staff)

1878 - 1957

Леапольд Стаф
Вядомы польскі паэт-мадэрніст, драматург, перакладчык. Ужо пры жыцці – адзін з самых уганараваных і прызнаных польскіх творцаў: двухразовы лаўрэат Дзяржаўнай літаратурнай прэміі (1927, 1951), лаўрэат прэміі Львова (1929), Лодзі (1931) і Варшавы (1938), ганаровы сябра польскага ПЭН-клубу (з 1931), лаўрэат Прэміі ПЭН-клубу за перакладчыцкую дзейнасць (1948), доктар honoris causa Варшаўскага і Ягелонскага універсітэтаў.

Нарадзіўся ў Львове, скончыў львоўскую гімназію, а затым Львоўскі універсітэт (паступіў на аддзяленне права, а пасля перавёўся на аддзяленне філасофіі і раманістыкі). Належаў да паэтычнага гуртка “Планетніцы” (Płanetnicy), супрацоўнічаў з рэдакцыяй часопісаў Lamus (1909–1913) i Museion, быў сурэдактарам штомесячніка Nowy Przegląd Literatury i Sztuki, намеснікам старшыні (1924), а ў 1924–1931 гг. – старшынём Таварыства польскіх літаратараў і журналістаў. Чалец управы прафесійнага Саюзу польскіх літаратараў, чалец Польскай акадэміі літаратуры (з 1933), а ў 1934–1939 гг. – яе віцэ-старшыня. Падчас акупацыі выкладаў у таемным універсітэце ў Варшаве.

Аўтар зборнікаў “Сны аб моцы” (Sny o potędze, 1901), “Дзень душы” (Dzień duszy, 1903), “Птушкам нябесным” (Ptakom niebieskim, 1905), “Квітнеючая галінка” (Gałąź kwitniąca, 1908), “Усмешкі гадзін” (Uśmiechy godzin”, 1910), грамадзянскай лірыкі “Вясёлка слёз і крыві” (Tęcza łez i krwi, 1918), рэлігійнай лірыкі “Вушка іголкі” (Ucho igielne, 1927), зборнікаў “Высокія дрэвы” (Wysokie drzewa, 1932), “Колер мёду” (Barwa miodu, 1936), “Мёртвае надвор’е” (Martwa pogoda, 1946) і інш.

Зборнікі “Вербалоз” (Wiklina, 1954) i “Дзевяць музаў” (Dziewięć muz, выд. пасмяротна ў 1958) з’яўляюцца этапнымі ў творчасці: паэт парушыў і перайначыў традыцыйную метрыку, асучасніў выяўленчыя сродкі, выявіў своеасаблівае іранічнае бачанне свету.

Вядомы як аўтар некалькіх п’есаў, у тым ліку казачнай, алегарычнай трагедыі “Скарб” (Skarb, 1904), п’есаў “Ігрышча” (Igrzysko, 1909), “Лаўры” (Wawrzyny, 1912), а таксама блізкай да рэалізму п’есы “Адно і тое ж” (To samo, 1912) і інш.

Перакладчык з антычных, а таксама з французскай, італьянскай, нямецкай і ангельскай моваў. Перакладчыцкую спадчыну складаюць лацінамоўныя фрашкі Яна Каханоўскага “Кніга псалмоў” (Księga psalmów), французскія творы Зыгмунта Красіньскага, творы антычных аўтараў (Эпікура, Дэмакрыта, Геракліта), пісьменнікаў эпох Сярэднявечча і Рэнесансу (Леанарда да Вінчы, Мікеланджэла), а таксама творы Дэні Дзідро, Ёгана Вольфганга Гётэ, Фрыдрыха Ніцшэ, Томаса Мана, Габрыэле Д’Анунцыё, Рамэна Ралана, Кнута Гамсуна, Сельмы Лагерлёф і іншых.

Чытайце таксама

Павел Анціпаў

Павел Анціпаў

Беларускі рускамоўны празаік, аўтар кнігі "Дипломная работа". Жыве ў Мінску

Лаянэл Джонсан

Лаянэл Джонсан

Ангельскі паэт, эсэіст і літаратурны крытык.

Інгеборг Бахман

Інгеборг Бахман

Аўстрыйская пісьменніца, паэт, лаўрэатка мноства прэмій

Марк Валерый Марцыял

Марк Валерый Марцыял

Рымскі паэт, стваральнік жанру эпіграмы ў яго сучасным выглядзе

1387