№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Аляксандр Чак (Aleksandrs Čaks)

1901 - 1950

Аляксандр Чак
Аляксандр Чак (сапраўднае імя – Аляксандр Чадарайніс) – латышскі паэт і празаік, якога лічаць пачынальнікам урбаністычнай паэзіі ў Латвіі. Нарадзіўся ў Рызе ў сям’і шаўца. У 1919 годзе, падчас навучання на медыцынскім факультэце Маскоўскага універсітэта, уступіў у шэрагі Чырвонай Арміі. У 1922 вярнуўся ў Латвію. Першы верш Чака быў надрукаваны ў 1925 годзе. У 1928 годзе пабачыў свет яго першы паэтычны зборнік “Seši”, прысвечаны Рызе. У сваіх вершах паэт закранаў тэмы, дагэтуль не адлюстраваныя ў латышскай паэзіі, – начное жыццё гораду, беспрытульнікі, прастытуткі, бедната. Акрамя апявання жыцця Рыгі, у сваёй паэзіі Чак надаваў увагу любоўнай лірыцы, а таксама вершам, прысвечаным латышскім стралкам. Акрамя таго, ён з’яўляецца аўтарам празаічных твораў, праўда, не настолькі вядомых, як яго паэзія.

У 1949 годзе, калі Латвія ўжо ўваходзіла ў склад СССР, Чака абвінавачваюць у адыходзе ад марксісцкіх каштоўнасцяў і пісанні палітычна няправільных вершаў. Гэтае абвінавачанне моцна паслабіла стан яго здароўя, і 8 лютага 1950 году паэт памёр ад хваробы сэрца.

Сёння адна з цэнтральных вуліц Рыгі носіць яго імя, там жа знаходзіцца і мемарыяльны музей пісьменніка.

Чытайце таксама

Даніэль Клугер

Даніэль Клугер

Рускамоўны ізраільскі пісьменнік, піша ў жанры дэтэктыву і фантастыкі на гістарычныя тэмы

Міндаўгас Валюкас

Міндаўгас Валюкас

Літоўскі паэт, празаік, драматург, рэжысёр, актор, музыка.

Жузэ Сарамагу

Жузэ Сарамагу

Партугальскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1998)

Анастасія Афанасьева

Анастасія Афанасьева

Украінская рускамоўная паэтка. Таксама перакладае з украінскай

1483